У семінары прымалі ўдзел кіраўнікі і спецыялісты ўстаноў, начальнікі структурных падраздзяленняў, прадстаўнікі Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду. У асноўным слухачамі былі спецыялісты, якія кантралююць увоз з-за мяжы ў РБ мяса, мясной сыравіны і іншых прадуктаў.
Семінар у першы дзень праходзіў у Гродзенскім памежным кантрольным ветэрынарным пункце, а таксаме на базе Гродзенскага мясакамбінату, кампаніі “Квінфуд”. Асобныя ўдзельнікі семінару ніколі не былі ў Гродна. Таму кіраўніцтвам яго была арганізавана 11 ліпеня экскурсія па гораду, якая пачалася з ускладвання кветак да вечнага агню і помніка воінам і падпольшчыкам у парку Жылібера. Прысутныя хацелі дакладна ведаць, хто пахаваны ў брацкай магіле.
За дзве гадзіны пазнаёміліся з асноўнымі архітэктурнымі помнікамі Гарадзенскай старыны і найбольш цікавымі падзеямі мясцовай гісторыі. 12 ліпеня для удзельнікаў семінару-нарады былі прачытаны лекцыі дацэнтамі ўніверсітэта Алай Пятроўнай Свірыдавай і Людмілай Сяргееўнай Козел па актуальных пытаннях ветэрынарна-санітарнай экспертызы, а таксама найбольш небяспечных сучасных захворваннях жывёлы.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
https://www.ggau.by/nowosti/5107-gdau-sta-adnoj-z-plyatsovak-seminara-narady-pa-veterynarnym-kantroli-pradukta-zhyvjolnaga-pakhodzhannya#sigProId5970d157b4
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии