Разам з кіраўніцтвам ўніверсітэта прысутнічалі выкладчыкі, студэнты факультэта аховы раслін і агранамічнага факультэта. Факультэт ветэрынарнай медыцыны быў прадстаўлены на сваім звычайным месцы ў парку Жылібера. Падалося, што прадстаўніцтва Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта на свяце незалежнасці ў Гродна было самым прадстаўнічым.
Частка студэнтаў выконвала агараджальную функцыю, каб стварыць вольны праход для ўдзельнікаў свята. Іх можна было пабачыць па жоўтых накідках з лагатыпам нашага ўніверсітэта. Некалькі студэнтаў у вышыванках стаялі з партрэтамі ўдзельнікаў вайны. У акцыі Беларусь памятае ў гэтым годзе было шмат людзей з партрэтамі сваіх продкаў. Нават мая жонка трымала партрэт свайго дзеда, які акрамя некалькіх медаляў меў яшчэ два ордэны Чырвонай Зоркі.
Шкада, але ветэранаў з кожным годам становіцца ўсё менш. Кожны з іх мае ўзрост за 90 гадоў. Упершыню ў гэтым годзе на ўскладанне кветак да Вечнага агню суправаджалі медыкі з хуткай дапамогі. На свяце выступіў губернатар Гродзенскай вобласці Уладзімір Краўцоў, нехта ад ветэранаў, пасля некалькіх музыкальных нумароў адбыўся парад войск і тэхнікі. Дзеці пад наглядам салдат асвойвалі тэхніку, абляпілі яе і з вонку і ў сярэдзіне.
Але гэта было яшчэ не завяршэнне. У раёне сімвалічнай лініі Карбышава наведвальнікаў частавалі салдацкай кашай, прадпрыемствы давалі дэгуставаць сваю прадукцыю. Сустрэў былога выпускніка БТФ (тады яшчэ ЗІФа) Генадзя Багалейшу, які закончыў універсітэт у 2003 годзе. Да гэтага часу цікавіцца тым, што адбываецца ў родным універсітэце па маіх здымках у інтэрнэце.
Тут жа выступалі самадзейныя і прафесійныя артысты, з гліны выраблялі збаночкі, плялі з удзелам наведвальнікаў паясы. У гэтым годзе на свяце было шмат этнаграфічных вугалкоў, саматканых дываноў, ходнікаў. Адначасова свята канцэртнымі праграмамі адзначалі на Савецкай плошчы і плошчы Леніна.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/5100-vykladchyki-i-studenty-agrarnaga-na-dni-nezalezhnastsi#sigProId6aa41d2cf7
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии