Зараз школьнікі 10-х класаў з аграрным накірункам знаходзяцца ў Гродна ў летнім лагеры. 26 чэрвеня мне было даручана пазнаёміць іх з карпусамі ўніверсітэта і іх гісторыяй.
Мы наведалі раслінаводчы корпус, які знаходзіцца ў былой рэзідэнцыі апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Да гэтага яны наведалі ўжо кафедру механізацыі, на кафедры аграхімі сустракаліся з Сяргеем Іванавічам Юргелем.
Расказаў пра нашы будынкі, у якіх знаходзяцца біятэхналагічны факультэт і факультэт ветэрынарнай медыцыны, у якіх хаця і не столь працяглая, але цікавая гісторыя. Некалькі слоў расказаў пра інтэрнаты, якімі забяспечаны ўсе студэнты нашага ўніверсітэта. І так, мы маем 6 вучэбных карпусов і 7 інтэрнатаў. У наступным годзе плануецца зрабіць рамонт у апошнім інтэрнаце, які ўсе называюць па нумару – у шостым. У самы новы 7 інтэрнат засяляюцца ўсе студэнты агранамічнага факультэта, частка замежных студэнтаў.
Далей госці наведалі наш дэндрарый, асноўныя пасадкі дрэў у якім адбываліся ў гады маёй вучобы на агранамічным факультэце. Тут нас спаткала загадчык кафедры батанікі і фізіялогіі раслін Алена Іванаўна Дарашкевіч, якая расказала пра разнастайнасць дрэвавых і хмызняковых культур дэндрарыя. Ні я, ні яна не маглі растлумачыць, чаму ў Гродна так шмат на дрэвах расце амялы. У Лідзе, як сказалі выкладчыкі, якія суправаджалі школьнікаў, яна практычна адсутнічае.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/5093-shkolniki-z-agrarnykh-klasa-grodzenskaj-voblastsi-paznajomilisya-z-nashym-universitetam#sigProId7d4e0637bc
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии