Ад галоўнага корпуса аўтобусы са студэнтамі накіроўваліся да вопытнага поля ў Зарыцы.
На самым першым сустрэў студэнтаў з першага курса факультэта аховы раслін, з якімі зараз звязаныя навучальным працэсам. У іх была практыка па земляробству. Спярша яны замералі глыбіню заворвання поля, пасля з дапамогай металічнай лінейкі вызначылі раўнамернасць заворвання рознымі плугамі. Далей яны пайшлі з металічнымі рашоткамі вызначаць яшчэ адзін нейкі паказчык якасці ворыва.
Пад’ехаў аўтобус са студэнтамі агранамічнага факультэта поўнага курса навучання. Яны пазнаёміліся з працай апрысквальніка для азімых, хутчэй за ўсё, што гэта была азотная падкормка раслін. А пасля накіраваліся на пасадку вопытаў з кукурузай. Ад іх папярэднікаў я ўжо ведаў, што пасля такой працы вельмі цяжка адмыцца ад пылу. Мне ж трэба было вяртацца. Узоры ўгнаенняў з мікробнай кампанентай былі адабраныя і трэба было яшчэ паспець іх пасеяць для уліку ўтрымання ў іх бактэрый і дражджэй.
Каля галоўнага корпуса ўніверсітэта заўважыў аўтобус, у якім сядзелі выкладчыкі факультэта аховы раслін са студэнтамі першага курса агранамічнага факультэта скарочанай формы навучання. Яны чакалі падыходу яшчэ некалькіх студэнтаў.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/5020-u-studenta-universiteta-pachalisya-praktyki-pa-roznykh-pradmetakh#sigProIda96f4cea4b
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии