Традыцыйны дзень адчыненых дзвярэй быў арганізаваны факультэтам даўніверсітэцкай падрыхтоўкі, але ў яго правядзенні былі задзейнічаны выкладчыкі і студэнты факультэтаў. Кожны факультэт меў свой столік, да якога маглі падыйсці абітурыенты, якія маглі задаць пытанні і больш даведацца пра ўмовы вучобы на факультэце.
На століках была не толькі інфармацыя, неабходная для абітурыентаў, але і розныя экспанаты, якія маглі бы зацікавіць сучасных школьнікаў, якія прыходзілі не толькі з гарадскіх школ, але і прыязджалі з раёнаў. Часам цікавіўся адкуль яны. І вось вялікая група школьнікаў са школы № 2. Ды яшчэ і з іх настаўніцай мы як бы калегі, яна выкладае біялогію.
Сустрэў сям’ю з Брэсцкага раёну. Іх дачка збіраецца паступаць на факультэт ветэрынарнай медыцыны. На пытанне, куды яна пасля плануе ісці на працу, мне адказалі, што ў іх гаспадарка багатая, ты і суседняя калі што, то моцная. Сустрэў хлопца з дзяўчынай, думаю, што гэта быў яе брат. Здаецца сказалі, што з 16 школы. Дзяўчына плануе таксама на ФВМ. Каля століка факультэта галоўным быў Іван Валадзько. Хаця ён вучыцца па скарочанай форме навучання на першым курсе, але добра арыентуецца ў сваёй прафесіі.
Каля кожнага століка былі свае кліенты, якія цікавіліся менавіта тым ці іншым факультэтам. Эканамісты аформілі нават месца, дзе госці маглі пераапрануцца ў форму магістраў і сфатаграфавацца. У аграномаў я пачаставаўся яблыкам з універсітэцкага саду ў Зарыцы.
Далей, на сустрэчы ў актавай зале перад гасцямі выступіў першы прарэктар Аляксандр Дудук, сакратар прыёмнай камісіі Таццяна Мартынчык расказала пра ўмовы паступлення ва ўніверсітэт у 2019 годзе. Далей перад школьнікамі і гімназістамі выступілі з некалькімі нумарамі студэнты аграрнага.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/5005-dzen-adchynenykh-dzvyarej-adby-sya-12-krasavika#sigProId5281a9a201
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии