Меню
Наколькі можна зразумець, “Каралева Вясны -2019” дзяўчына з каронай

Абласны конкурс “Каралева Вясна-2019”

Конкурс адбыўся 10 красавіка ў актавай зале нашага ўніверсітэта. На лепшых прыгажунь з трох Гродзенскіх унівесітэтаў прыйшлі паглядзець, а то і падтрымаць сваіх, нашы хлопцы з розных факультэтаў. Але сярод гледачоў было шмат і дзяўчат.

Гледачы ад аграрнага былі падрыхтаваныя - у іх і партрэты канкурсантак былі ў руках, і спецыяльныя вершы, якія можна было пракрычаць разам, ды і крычалі яны “а-г-р-а-р-н-ы” мацней за іншых. І было прыемна, калі гледачы адных універсітэтаў падтрымлівалі дзяўчат з іншых. На мой погляд усе удзельніцы конкурсу былі годны стаць пераможцамі, але для адзнакі мацнейшых на конкурсе прысутнічалі самыя розныя прадстаўнікі з творчых колаў гораду. У журы былі адны мужчыны.

Падчас конкурсу было шмат музыкальных нумароў, асабліва, калі члены журы адправіліся на падвядзенне вынікаў. Гледачоў заводзіў і сябра журы Аляксандр Варанішча са сваёю балалайкаю. Спантанна на сцэне  з’явілася група студэнтаў, якія танцавалі пад яго музыку.

Імпрэза завяршалася ўзнагароджаннем дзяўчат у розных намінацыях, перадачай мінулагодняй Каралевай Вясны кароны Каралеве абранай у гэтым годзе.

Просмотр галереи изображений онлайн на странице:
https://www.ggau.by/nowosti/5000-ablasny-konkurs-karaleva-vyasna-2019#sigProId551820938f

Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии

Поделиться

Объявления и конференции

Вам будет интересно

English Español Türkmen dili 格罗德诺国立农业大学
  • Республика Беларусь
    230008 г. Гродно ул.Терешковой, 28
  • Тел./Факс: +375 (152) 72 13 65
  • ggau@ggau.by