Меню
На занятках па батаніцы

Другі семестр у самым разгары

Па традыцыі раблю здымкі, асабліва падчас перапынкаў, як у сваім корпусе, так і ў галоўным. Нягледзячы на тое, што выхаваўчы аддзел праводзіць самыя розныя імпрэзы, іх удзельнікі паспяваюць рыхтаваца, як да гэтых імпрэз, так і да заняткаў.

Падчас лабараторных заняткаў студэнты шмат якія заданні выконваюць уласнаручна. Калі ў нас на мікрабіялогіі, то гэта і пасевы розных асяроддзяў, і вывучэнне калоній, якія ўтвараюць высеяныя з іх мікраарганізмы, для чаго робяць мазкі, праз якія даведваюцца, які род ці від бактэрый іх утварыў. Нядаўна назіраў, як завочнікі аграномы, выдзялялі з раслін хларафіл, а пасля раздзялялі яго на фракцыі.

На занятках па аграхіміі студэнты вучацца вызначаць у глебе утрыманне розных элементаў, яе рН. Пачалася апрацоўка глебы і закладка вопытаў на нашым вопытным полі ў Зарыцы. Гэта праца будзе толькі пашырацца, бо дыпломнікі вызначаюцца са сваімі навуковымі кіраўнікамі у самым пачатку першага курса. Але пра гэты бок вучэбнага працэсу будзе матэрыял крыху пазней.

Просмотр галереи изображений онлайн на странице:
https://www.ggau.by/nowosti/4983-drugi-semestr-u-samym-razgary#sigProId4e88a8c0fa

Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии

Поделиться

Объявления и конференции

Вам будет интересно

English Español Türkmen dili 格罗德诺国立农业大学
  • Республика Беларусь
    230008 г. Гродно ул.Терешковой, 28
  • Тел./Факс: +375 (152) 72 13 65
  • ggau@ggau.by