На самай справе гэтая імпрэза, праведзеная ў гонар двух святаў – 23 лютага і 8 Сакавіка, насіла назву “Бітва палоў”. Мерапрыемства гэта стала ўжо традыцыйным, але патрапіў на яго ўпершыню.
Як пазней патлумачыў дэкан факультэта Павел Барадзін, задачай гэтага спаборніцтва было не настолькі выявіць, хто мацнейшы – хлопцы ці дзяўчаты, але такім чынам адсвяткаваць два святы адначасова, а заадно і больш цесна аб’яднаць студэнтаў між сабою. Студэнты ў камандах былі падабраныя з розных курсаў і нават з першага, што пацвярджае думку, што выйграць не было галоўным у гэтым мерапрыемстве.
Вядучыя задавалі пытанні і я перажываў неяк больш за хлопцаў, калі яны не маглі адказаць на пытанне, і радаваўся, калі нехта не ведаў адказу з дзяўчат. Значыць сілы ўраўноўваліся, а суддзямі ў гэтым конкурсе былі выкладчыкі факультэта аховы раслін на чале з дэканам.
Спаборніцтвы перапыняліся канцэртнымі нумарамі, падрыхтаванымі таксама студэнтамі факультэта. Колькі часу прайшло ад пачатку заняткаў, а першакурснікі і тыя ўжо паказвалі сваё майстэрства ў сучасных пастаноўках танцаў. Сярод выканаўцаў песняў пяцікурснік Аляксей Кавалевіч.
Быў нумар-казка, калі па заданні вядучых удзельнікі каманд сумесна выконвалі патрэбныя дзеянні. З залы выступоўцаў студэнты факультэта падтрымлівалі агеньчыкамі ад мабільных тэлефонаў. І вось для аб’яўлення вынікаў спаборніцтва на сцэну паднімаюцца дэкан Павел Барадзін і загадчык кафедры энтамалогіі і біялагічнай аховы раслін Генадзь Журомскі. Такога і варта было чакаць – перамаглі ўсе. У якасці ўзнагароды торт, шакаладкі і для жаночай паловы ўдзельнікаў цюльпаны. Дэкан удзельнікам спаборніцтваў ўручыў сертыфікаты, якія даюць студэнтам палёгку пры адпрацоўцы прагуляных заняткаў. Усе засталіся задаволенымі.
У канцы на сцэну была запрошаная супрацоўніца выхаваўчага аддзелу Ірына Пятроўна Таранка, якую Павел Уладзіміравіч Барадзін ад імя свайго факультэта павіншаваў з Днём народзінаў (6 Сакавіка). Пасля выканання разам з гледачамі гімна факультэта, удзельнікі свята зрабілі агульны фотаздымак.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/4937-na-impreze-fakulteta-akhovy-raslin-peramaglo-syabro-stva#sigProIda2ab00dc7e
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии