У чытальнай зале, куды быў запрошаны і Вітольд Казіміравіч Песціс, сабраліся яго калегі і студэнты з біятэхналагічнага факультэта, прарэктары, выкладчыкі агранамічнага факультэта, прадстаўнікі розных службаў універсітэта. Ініцыятарам і арганізатарам выставы навуковых прац і манаграфій рэктара з’явілася загадчык бібліятэкі Надзея Пятроўна Хадатчук, якая і правяла гэтую ўрачыстасць.
У выступе Вітольда Казіміравіча адчувалася сціпласць гэтага чалавека. Усе свае заслугі ён падзяляў са сваімі калегамі, адзначыў, што выраслі свае заслужаныя вучоныя, такія, як Канстанцін Уладзіміравіч Каляда, Генрых Мар’янавіч Мілоста, Наталля Аляксандраўна Танана, Аляксандр Віктаравіч Свірыдаў і іншыя. На выставе была прадстаўлена толькі частка з 600 навуковых прац рэктара нашага ўніверсітэта. Выстава ўпрыгожана фотаздымкамі Вітольда Казіміравіча з прэзідэнтам Беларусі, са знакамітымі выпускнікамі ўніверсітэта, партрэты якіх вісяць у Галерэі Герояў нашай рэспублікі.
У заключэнні адкрыцця выставы студэнтка ГДАУ ад імя калектыву ўручыла Вітольду Казіміравічу букет кветак, наступны букет быў ад супрацоўнікаў бібліятэкі, якія кветкі вырасцілі на яе падаконніках. Выстава будзе дзейнічаць яшчэ пэўны час.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/4922-21-lyutaga-chytalnaj-zale-bibliyateki-adkrylasya-vystava-da-yubileyu-rektara-gdau#sigProIdada15e7dc4
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии