У гэтым годзе курсы традыцыйна былі арганізаваны кафедрай мікрабіялогіі і эпізааталогіі УА “Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт” і праходзілі з 21 да 25 студзеня 2019 года.
Слухачамі курсаў былі 40 асобаў, якія ў той ці іншай ступені займаюцца пчоламі. На іх прысутнічалі пчаляры з Гомельскай, Віцебскай, Мінскай і Гродзенскай абласцей. Падчас заняткаў пазнаёміліся з нашым музеем навуковага пчалярства, пасекай, праслухалі шэраг лекцый, якія чыталі дацэнты ГДАУ Мікалай Халько і Міхаіл Андрусевіч. Былі выступоўцы і з асяроддзя слухачоў, якія пажадалі падзяліцца сваім вопытам.
Курсы практычна супалі з рэспубліканскім семінарам “Актуальныя пытанні практычнага пчалярства ў Рэспубліцы Беларусь”. Аднаго дня мы разам з Мікалаем Халько і госцем семінару кандыдатам біялагічных навук, дацэнтам “НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсам” Алегам Барадзіным прайшліся па старажытнай Гародні.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/4888-kursy-padvyshennya-kvalifikatsii-pchalyaro#sigProIda16df8946d
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии