15 студзеня 2019 года адбылося ўрачыстае адкрыццё Вучэбнага цэнтра Гродзенскага аграпрамысловага парка (ГАПП) ў ГДАУ, які створаны ў рамках праекту UNIDO: SAP ID 130243 “Падтрымка і навучанне прадпрыемстваў харчовай прамысловасці ў Гродзенскай вобласці – стварэнне Гродзенскага аграпрамысловага парка (ГАПП)”.
Варта ўзгадаць, што 23 лютага 2016 года ў Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце на інжынерно-тэхналагічным факультэце адбылася сустрэча прадстаўнікоў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па прамысловаму развіццю з супрацоўнікамі аблвыканкама, факультэта, рэктарам, прарэктарам па навуковай працы і фермерамі Гродзенскімі вобласці.
Удзельнікі Пленарнага паседжання пасля рэгістрацыі, якую праводзілі студэнткі інжынерна-тэхналагічнага факультэта, сабраліся ў адной з лекцыйных залаў факультэта. З уступным словам выступіў рэктар ГДАУ Вітольд Казіміравіч Песціс, якога змяніў Першы намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Іван Алейзавіч Жук.
Ад імя Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь выступіў консул Генеральнага консульства РФ ў горадзе Брэсце - Раман Яўгенавіч Папоў. Расійская Федэрацыя спраўна плаціць узносы ў скарбонку ЮНІДО і ў гэты раз яна прафінансавала стварэнне вытворчай лініі па перапрацоўцы садавінагароднінай прадукцыі і вучэбнага класа ГААП у ГДАУ. На стварэнне гэтых адукацыйных устаноў, у якіх будзе праводзіцца навучанне студэнтаў, фермераў і вытворцаў рознай сельскагаспадарчай прадукцыі, было выкарыстана каля 300 тысяч даляраў.
Коратка, але вельмі змястоўна, на адкрыцці выступілі першы намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гродзенскага аблвыканкама Зміцер Кадргулаў, ад фермераў Гродзенскай вобласці Уладзімір Ушкевіч, начальнік упраўлення прадпрымальніцтва Камітэта эканомікі Гродзенскага аблвыканкама Алена Валько.
Затым выступілі дырэктар Гродзенскага кансервавага завода Віталь Глушчанка, намеснік дырэктара філіяла “МОКА Агра” “Фірмы МОКА” Віктар Кірэй, спецыяліст па маркетынгу “Фірмы АВС” Віктар Кетурка, старшыня Праўлення вытворчага кааператыва імя В.І.Крэмко Сяргей Крэмко, Генеральны дырэктар Гродзенскага аддзялення БелТПП Мечыслаў Касцюк.
Ад UNIDO на адкрыцці выступіла каардынатар праекта Галіна Міхайлава, пасля чаго усе прысутныя змаглі пазнаёміцца з вытворчай лініяй па перапрацоўцы пладагароднінай прадукцыі і вучэбным класам, а таксама з прадукцыяй мясцовых прадпрыемстваў, якую была магчымасць прадэгуставаць. Асабліва смачным было марозіва, падрыхтаванае студэнтамі інжынерна-тэхналагічнага факультэта.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/4863-realizatsyya-praekta-unido-sap-id-130243-i-adkrytstsjo-vuchebnaga-tsentra-gapp-u-gdau#sigProId9d9e386a1b