Узнагароды прэміяй Аляксандра Дубко асабліва таленавітай моладзі з асяроддзя студэнтаў і навучэнцаў каледжаў адбываюцца штогод. Прэмію атрымоўваюць лепшыя ў вучобе, спорце, у галіне культуры.
З 10 да 11 гадзін праходзіла рэгістрацыя тых каго збіраліся ўзнагародзіць і суправаджаючых асоб, кіраўнікоў дасягненняў студэнтаў, іх бацькоў ці сваякоў, якія прыйшлі павіншаваць з высокай узнагародай. Сустрэў знаёмага фатографа Ўладзіміра Выдзерку, унук якога ў 11 гадоў ужо мае тытул Чэмпіёну Еўропы па шашках.
Цэлы атрад валанцёраў дапамагаў разабрацца таленавітым маладым людзям адшукаць аўдыторыі, у якіх для іх і з іх удзелам ладзіліся імпрэзы, якія пасля перакінуліся на тэрыторыю горада, дзе адбыліся экскурсіі з наведваннем спартыўнага комплексу ў Пышках, культурнага цэнтру “Фестывальны” і інш.
У 15 гадзін удзельнікі імпрэзаў сабраліся ў актавай зале універсітэту імя Я.Купалы. Як сказаў у сваім выступе намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Лісковіч, у гэтым месцы нядаўна адбывалася сустрэча студэнцкай моладзі Гродна з Прэзідэнтам РБ Аляксандрам Лукашэнкам. Таму гэтая зала і была выбрана для ўручэння прэміі Аляксандра Дубко.
Не горшай была бы для уручэння гэтай прэміі і актавая зала нашага ўніверсітэта, паколькі якраз яна звязана з тым, што Аляксандр Дубко, гэтак сама, як і яго жонка Эма Дубко, выпуснікі Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта. Пэўна ж на парацягу вучобы яны шмат разоў прысутнічалі ў гэтай зале на розных імпрэзах, якія праводзіліся тады ў ГСГІ (ранейшая назва – Гродзенскі сельскагаспадарчы ўніверсітэт). Сімвалічна. Тым больш, што Эма Нічыпараўна штогод прымае ўдзел пры ўзнагароджанні нашай лепшай моладзі.
У гэтым годзе прэмію Аляксандра Дубко атрымалі тры студэнткі ГДАУ – Наталля Канапацкая з факультэта бухгалтарскага ўліку, Крыстына Ціханкова – БТФ і Дар’я Гладкая з ФВМ. Момант атрымання гэтай прэміі запомніцца дзяўчатам мабыць на ўсё астатняе жыццё. У гэтым годзе мы не адступілі ад традыцыі – студэнты аграрнага робяць здымак з Эмай Дубко, якая калісьці таксама была студэнткай нашага аграрнага ўніверсітэта, які адзіны з універсітэтаў г. Гродна мае сярод выпускнікоў трох Герояў Беларусі.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/4851-premiyaj-alyaksandra-dubko-znagarodzhany-try-studentki-nashaga-niversiteta#sigProIddfdb006bb0
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии