Гэта ўжо трэці прыезд дэлегацыі выкладчыкаў і студэнтаў з Варонежу ў Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт.
Па традыцыі заўсёды адбываюцца і спартыўныя спаборніцтвы студэнтаў, выкладчыкаў двух аграрных універсітэтаў. Калі ў першы раз гулялі ў валейбол, у другі прыезд у футбол, то на гэты раз адбылася гульня ў футбол каманд студэнтак. Думаю, што госці рыхтаваліся да гэтага, а нашыя дзяўчаты даведаліся за гадзіну да гульні аб тым, што яна адбудзецца. І вось у той час, як хлопцы сталі Чемпіёнамі Беларусі 2018 года сярод студэнтаў універсітэтаў, дзяўчаты прайгралі варонежскім студэнткам.
У гасцей адбылася сустрэча з прарэктарам па вучэбнай працы Аляксандрам Свірыдавым. Пасля гэтага спаткання я аказаўся для іх гідам па Гродна, нават хутчэй па вячэрнім Гродна. Пабывалі каля Каложы, у сярэдзіну якой не патрапілі, бо там ідзе рамонт. Праслухалі невялікую пазнавальную гутарку са старшынёй Гродзенскай іудзейскай супольнасці Барысам Квяткоўскім, наведалі Стары і Новы замкі, музей аптэку, Фарны касцёл, прагуляліся па гораду.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/4832-kalegi-z-varonezhskaga-dzyarzha-naga-agrarnaga-niversiteta-imya-pyatra-vyalikaga-navedali-gdau#sigProId3804c934d1
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии