Афіцыйна ва ўрачыстай абстаноўцы сертыфікаты былі ўручаны першым намеснікам старшыні дзяржаўнага камітэту па стандартызацыі Віктарам Уладзіміравічам Назаранкам на пашыраным паседжанні вучонага савета УА “ГДАУ”. Да гэтай знамянальнай даты ўвесь калектыў нашай вышэйшай навучальнай установы рыхтаваўся – праводзіліся паседжанні, упарадкоўваліся ўсе неабходныя дакументы па ўсіх баках дзейнасці ўніверсітэта. Здавалася выканаць усе заўвагі, якія даваліся членамі камісій, што наведвалі наш універсітэт, будзе складана, але калектыў выкладчыкаў, кіраўніцтва ўніверсітэта з пастаўленымі задачамі справілася і мы першымі з аграрных ВНУ Беларусі атрымалі сертыфікаты, якія сталі Навагоднім падарункам для ўсіх.
Пад урачыстую музыку госці універсітэта, рэктар, прарэктары і дэканы факультэтаў займаюць месцы ў прэзідыуме актавай залы. Паседжанне пашыранага вучонага савета адчыняе Вітольд Казіміравіч Песціс, гучыць гімн РБ, пасля якога рэктар гаворыць уступную прамову і прадстаўляе слова госцю з Мінска, які прыехаў для ўручэння сертыфікатаў. Пасля атрымання іх, Вітольд Казіміравіч узнагароджвае граматамі выкладчыкаў універсітэта, якія прымалі актыўны ўдзел у працэсе падрыхтоўкі неабходных дакументаў. Студэнт 3-га курса факультэта аховы раслін Арцём Аўцынаў выконвае песню “Прызнанне”, паседжанне завяршаецца пад гукі дзяржаўнага Гімна. Далей некалькі фотаздымкаў звязаных з атрыманнем сертыфікатаў.