У лекцыйнай зале шмат студэнтаў агранамічнага, біятэхналагічнага факультэта і факультэта аховы раслін. Дэкан аграфаку Алег Кажанеўскі ўжо прадставіў гасцей студэнтам.
Першае, што пачуў - гэта пра сістэму кіравання агравытворчасцю “Cropio”. Аказваецца, з дапамогай Салігорскага калійнага камбінату створаны холдзінг, у які ўвайшлі некалькі гаспадарак. Усе працэсы ў ім камп’ютарызаваныя і амаль не трэба выязджаць на палі, каб назіраць за імі. Вытворчасць выкарыстоўвае спутнікавыя тэхналогіі, электронныя карты палёў, спектральны аналіз кармоў і палёў і шмат іншых выгод.
Лабараторыі, якія праводзяць даследаванні ў сельскай гаспадарцы, працуюць у цеснай сувязі з лабараторыямі ў іншых краінах. Гэта аналізы кармоў, глебы, кампосту і гною. Штодня праводзіцца каліброўка паказанняў абсталявання ў цэнтральнай лабараторыі ў Нідэрландах. Даследаванні дапамагаюць павышаць пераварымасць корма і тым павялічваць выхад прадукцыі.
Тры спецыялісты холдзінгу выступілі з прэзентацыямі, якія, як мне здаецца, былі накіраваны на агітацыю нашых студэнтаў ехаць на працу ў гэты холдзінг, які можа прыняць да сябе дастаткова вялікую групу аграномаў, біятэхнолагаў і ветэрынарных урачоў. І, як аказалася, шмат каго са студэнтаў прапановы зацікавілі. Яны з ахвотаю разбіралі візіткі, якія пакінуў адзін з кіраўнікоў холдзінга. А самыя зацікаўленыя яшчэ доўга затрымаліся для размовы ў вузкім коле.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/4827-adbylasya-sustrecha-studenta-gdau-z-pradsta-nikami-kholdzinga-belaruskalij-agra#sigProIdc4b9d080cf
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии