На гэтую імпрэзу, якая адбылася 29 лістапада, запрасіў мяне дэкан факультэта аховы раслін Павел Уладзіміравіч Барадзін. З мінулых гадоў ведаю, што на факультэце прысвячэнне першакурснікаў у студэнты праходзіць цікава. Прычым, кожны раз па рознаму, што падцвердзіла і сёлетняя праграма, падрыхтаваная пяцікурснікамі.
Актавая зала нарэшце амаль цалкам запоўненая студэнтамі ўсіх курсаў і выкладчыкамі, што працуюць на факультэце. На сцэне выступаюць спевакі, танцоры. Калі раней факультэт лічыўся жаночым, то зараз на ім добра прадстаўлена і мужчынская палова. Таму на сучасны танец выходзяць сапраўдныя атлеты, якіх здаецца і не заўважаў падчас правядзення заняткаў. Але тое было на першым курсе. Да пятага курса кожны студэнт пазаймаўся ў розных спартыўных секцыях і набыў прыглядны спартыўны выгляд.
Некалькі сцэнак нагадваюць моманты са студэнцкага жыцця. Першым прадстаўляецца слова дэкану факультэта. Затым запрашаюцца выкладчыкі кафедр універсітэта, якія таксама гавораць добрыя словы ў адрас пяцікурснікаў. Нарэшце для загадчыкаў кафедр ладзіцца гульня тыпу “Што, дзе, калі?”. Перажываю за калегаў, бо пытанні прыдумвалі канкрэтныя студэнты. Пытанні звязаныя з прафесіяй, якую студэнты атымалі на факультэце. Але яны годна трымаюцца. Нейкае пытанне выклікае цяжкасьць. Спрабуюць папрасіць дапамогу зала.
У завяршэнне капусніка на сцэну запрашаюцца старасты груп, якія выконваюць нейкае заданне. Па чарзе заходзяць на сцэну групы першакурснікаў, якім пяцікурснікі кожнаму ўручаюць асабістыя падарункі. На высокай ноце духоўнага ўздыму мерапрыемства песняй “Самый лучший день” завяршаецца, але яно застанецца на доўга ў памяці кожнага ўдзельніка і прысутнага.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/4817-kapusnik-pyatsikursnika-fakulteta-akhovy-raslin-i-prysvyachenne-pershakursnika-u-studenty#sigProIdf155773f19
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии