16 лістапада супрацоўнікі ўніверсітэта сабраліся ў абноўленай актавай зале, каб урачыста адзначыць сваё прафесійнае свята.
Па традыцыі ў гэты дзень запрашаюцца і былыя выкладчыкі ўніверсітэта, якія з’яўляюцца членамі ветэранскай арганізацыія. Старэйшая з прысутных ветэранаў Марыя Мікалаеўна Курышка адзначыла ў верасні 92-гія ўгодкі. Зараз ветэраны маюць вельмі энергічнага кіраўніка, якім з’яўляецца Ірына Вячаславаўна Сілюк. На Свяце прысутнічалі і замежныя госці, якія зараз займаюцца на факультэце давузаўскай падрыхтоўкі.
Супрацоўнікаў са Святам павіншаваў рэктар універсітэта, пасля чаго асобных з іх узнагародзіў ганаровымі граматамі Міністэрства і ўніверсітэта. Ім таксама былі ўручаныя кветкі. Пасля першай часткі імпрэзы ўсе разам глядзелі выступ ансамбля танца, музыкі і песні “Белыя росы”. Артысты выканалі песні і танцы не толькі беларускія, але і грузінскія, яўрэйскія, цыганскія, казацкія.
Апошні раз “Белыя росы” выступалі ў аграрным універсітэце ў 2014 годзе. Са словамі падзякі да артыстаў звярнуўся рэктар ўніверсітэта, які ўручыў букет кветак кіраўніцы ансамблю Выры Чычынай. Гледачы ў гэты час усталі і развітваліся з калектывам буйнымі апладысментамі. А частка ветэранаў, якія не паспелі выйсці з залы, зрабілі калектыўны здымак разам з Вітольдам Казіміравічам Песцісам.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/4798-supratso-niki-niversiteta-i-veterany-pratsy-adznachyli-dzen-rabotnika-selskaj-gaspadarki#sigProId8ba4657cc4
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии