Голоўная выснова, якую зрабіў - каб добра размеркавацца, патрэбна і добра вучыцца. Студэнты БТФ заходзілі на размеркаванне і выходзілі з яго вельмі хутка. Дэкан называў адкуль студэнтам прадстаўлены запрос і куды яны едуць на працу. Пасля таго, як малады спецыяліст распісваўся ў некалькіх месцах, заходзіў іншы. Часам размяркоўваліся сем’і.
За дзвярыма ўсё ж была чарга з ільготнікаў, тых, што мелі мэтавае накіраванне, звычайных студэнтаў. І вось месцы па Гродзенскай, Брэсцкай і Мінскай абласцях заканчваюцца. Застаецца Гомельская вобласць. І добра, калі студэнт адтуль родам. Выкажу крамолу, але на месцы дзяржаўнай камісіі я бы не накіроўваў студэнтаў, якія нарадзіліся ў Гродна туды, бо гэта ўсё роўна не больш як на два гады. Наведваць бацькоў ім будзе вельмі нязручна. Ведаю выпускнікоў БТФ гарадзенцаў, якія паспяхова працуюць ужо шмат гадоў у СПК на тэрыторыі сваёй вобласці. А ў Гомельскай вобласці маглі бы працаваць выпускнікі факультэтаў біятэхнолагіі Віцебскай і Горацкай акадэмій.
На размеркаванні студэнтаў агранамічнага факультэта і факультэта ветэрынарнай медыцыны не прысутнічаў, але сустрэў выпускнікоў ветурачоў, якія выказаліся, што іх не накіравалі ў тыя месцы, куды яны хацелі. Нягледзячы ні на што, маладых спецыялістаў не хапае ні ў Гродзенскай, ні ў Брэсцкай вобласці. На размеркаванні прысутнічалі таксама прадстаўнікі СПК, раённых упраўленняў па сельскай гаспадарцы, якія хацелі бы ўзяць да сябе спецыяліста. Але часцей ім прыходзіцца дамаўляцца з тымі, хто вучыўся за свой кошт, а такіх выпускнікоў не так і шмат. Наведванне размеркавання выпускнікоў на працу паказала, што выпуснікі ГДАУ вельмі запатрабаваны ў народнай гаспадарцы і маюць магчымасьць выбару свайго першага працоўнага месца.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/4780-8-listapada-adbylosya-razmerkavanne-na-pratsu-vypuskniko-btf-agrafaku-i-fvm#sigProId9822bea6d1
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии