Шоў першакурснікаў 2018 года адбудзецца 8 лістапада. За два дні адбываўся прагляд падрыхтоўкі ўдзельнікаў да яго. Але наведваць прагляд не хацеў, бо тады не цікава будзе падчас самога шоў. А на некалькіх рэпетыцыях усё такі прысутнічаў. Адзіны вывад, што зрабіў з іх наведвання – каманды дастаткова моцныя.
За якую каманду буду перажываць падчас конкурсу – яшчэ не вырашыў. Заняткі вяду ў студэнтаў агранамічнага і інжынерна-тэхналагічнага факультэтаў, факультэту аховы раслін. У ветэрынараў нічога не выкладаю, але першакурснікаў курыруюць студэнты маёй куратарскай групы з другога курса – Уладзіслаў Федаровіч і Кірыл Острыкаў, каманда якіх у мінулым годзе заняла першае месца.
Першых на рэпетыцыі наведаў першакурснікаў інжынерна-тэхналагічнага факультэту. Пабачыў падрыхтоўку да танцавальнага нумару, а для здымка яны спецыяльна стварылі кампазыцыю ў выглядзе сэрца на падлозе пакою, дзе адбывалася рэпетыцыя. Пазней бачыў удзельнікаў і ад іншых факультэтаў, акрамя бухгалтарскага і БТФ. Напярэдадні шоў хочацца ўсім пажадаць поспеху, хаця не ўсе могуць заняць прызавыя месцы.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/4778-aposhniya-prygatavanni-da-sho-pershakursnika#sigProId5e68cabd23
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии