З гэтага года хаджу на дзяжурства ў чацвёрты інтэрнат на вуліцы Парыжскай Камуны, дзе жывуць студэнты факультэта ветэрынарнай медыцыны. Пры гэтым стараюся не заглядваць у пакоі, дзе пражываюць студэнты старэйшых курсаў.
Абавязкова заглядваю да сваіх куратарскіх студэнтаў, якія зараз займаюцца ўжо на другім курсе. Ну і таксама да першакурснікаў, каб больш пазнаёміцца з тымі, хто жыве ў інтэрнаце. Значная частка студэнтаў факультэта – гэта гарадзенцы і яны жывуць дома.
Сёння ўпершыню заўважыў, наколькі добра глядзяцца кухні на паверхах. Яны добра асветленыя, маюць пліты, неабходныя для прыгатавання ежы, крыху жывых кветак у гаршках стаяць на падваконніках. Некалькі студэнтаў запрашалі на вячэру разам. Частка жыхароў інтэрнату пасля заняткаў адпачывае, каб пазней прачнуцца і рыхтавацца да заняткаў. У гэты дзень першакурснікі з іх куратарамі са старэйшых курсаў сабраліся ў пакоі на першым паверсе, каб абмеркаваць нумары, якія будуць рыхтаваць да шоу першакурснікаў.
Днём падчас лекцыі студэнты інжынерна тэхналагічнага факультэта пыталіся, чаму не дзяжуру ў іх інтэрнаце на Сацыялістычнай. Таму ўпершыню заглянуў і да іх. З 6 блокаў, якія маюць па 3 пакоі наведаў 4. Калі ў 4-м інтэнаце студэнты вывучалі косткі жывёл, якія ляжалі ў скрынцы, зубрылі латынь ды англійскую мову, то ў 3-м працавалі над інжынернымі праектамі.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/4763-z-dzyazhurstva-internatakh#sigProIdd916e02215
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии