Я таксама туды быў запрошаны, паколькі даў згоду быць кіраўніком дыпломных прац у трох студэнтак. Вядома ж, ад такой дадатковай нагрузкі можна было адмовіцца і жыць спакойна. Не змог, хаця і так у мяне з розных факультэтаў зараз больш за 30 дыпломнікаў. Студэнты атрымалі інструктаж па тэхніцы бяспекі працы, атрымалі заданні на збор матэрыялу для дыпломных праектаў і навуковых даследаванняў. Запрашалі на “капуснік”, які яны арганізоўвалі крыху пазней і на якім, на жаль, не змог прысутнічаць.
Калі ў мінулым годзе універсітэт зрабіў першы выпуск інжынераў-тэхнолагаў са спецыялізацыямі “Тэхналогія малака і малочных прадуктаў”, “Тэхналогія захоўвання і перапрацоўкі збожжа”, то ў гэтым годзе са сцен ГДАУ выйдуць яшчэ і спецыялісты са спецыялізацыяй “Тэхналогія мяса і мясных прадуктаў”.
Матэрыял падрыхтаваны дацэнтам кафедры мікрабіялогіі і эпізааталогіі
Мікалаем Таранда