Традыцыйны конкурс Міс універсітэта 2011 адбыўся 3 сакавіка. У апошні дзень патэлефанаваў Сяргею Чухнову і спытаў, ці трэба прыходзіць і фатаграфаваць. Ён адказаў, што трэба і дасць нават білет, без якога мне было бы зручней хадзіць туды, куды захочацца са сваім фотаапаратам. Але, Сяргей – старшыня студэнцкага прафкама, сказаў, што будзе прафесійны фатограф ад фірмы “Мега”. Адшукаў сваё 20 месца ў 6 радзе крэслаў, якое аказалася побач з мінулагодняй Міс, з якой пазнаёміліся на занятках па мікрабіялогіі, якія зараз вяду ў інжынераў-тэхнолагаў.
Там жа, трэці курс – гэта сапраўдны рассаднік, у якім вучацца адны дзяўчаты і толькі адзін хопец Яўген, якога я падчас праверак прысутных на лекцыях ці на занятках блытаю і выклікаю нібы дзяўчыну і толькі, пасля дружнага смеху дзяўчат, здагадваюся аб прычыне яго і спраўляюся. Аб тым, што Кацярына Дзямідзік належыць да Міс 2010 года, даведаўся незадоўга да чарговага конкурсу, а ў апошні дзень нават аб тым, што вечарам яна перадасць сваю карону новай Міс.
У журы конкурса рэктар ГДАУ Вітольд Казіміравіч Песціс, вядомыя людзі нашага горада, якія ўзначальваюць розныя арганізацыі, якія адначасова з’яўляюцца і спонсарамі падарункаў, што атрымаюць ў канцы свята ўсе яго ўдзельніцы. Частка з гэтых асобаў калісці самі закончылі наш універсітэт, аб чым я раней нават і не здагадваўся. Гэта яшчэ раз сведчыць аб тым, што каб чагосці дасягнуць у жыцці, трэба адвучыцца ў аграрным універсітэце. Конкурс праходзіць па традыцыі, якая склалася за апошнія гады. Дзяўчаты выходзяць на сцэну ў вясельных шыкоўных уборах, атрыманых з нейкай фірмы (думаю, што ў афіцыйным матэрыяле аб гэтым будзе напісана дакладна). Канкурсанткі расказваюць аб сваёй краіне, частка – на добрай мілагучнай беларускай мове. На сцэне з’яўляюцца дзяўчаты ў футравых вырабах, пасля ў ніжняй бялізне, адкуль бачна што ні ў адной з іх ні каплі цэлюліту, хаця часам здаецца, што гэта здек над асобамі. Але, што ж зробіш, калі такая працэдура неабходна на шляху да звання Міс усіх узроўняў. Дзяўчаты дэманструюць нацыянальныя строі, прыдуманыя і зробленыя сваімі рукамі ці з дапамогай усё-такі сваіх матуль, пасля дэфілююць ў вячэрніх уборах. І вось, гледачы маюць магчымасць аддаць свой голас за дзяўчыну, якая ім падабалася. Я заставіў сябе задумацца і аддаў голас за нумар 5, пад якім аказалася Ахмедава Зарына.
Добра, што былі розныя намінацыі і званне Міс атрымалі некалікі студэнтак аграрнага ўніверсітэта. Паколькі я быў заняты фатаграфаваннем, дык не змог запамятаваць каму і якое званне дасталася. Міс універсітэта 2011 стала, як і ў мінулым годзе, студэнтка інжынерна-тэхналагічнага факультэта Святлана Барэль, галоўную ўзнагароду якая атрымала з рук рэктара ўніверсітэта, а карону – ад Кацярыны Дзямідзік. Свята ўдалося. Настрой ва ўсіх быў добры. Можна толькі падзякаваць усіх, хто спяваў, танцаваў у разрыўках паміж выхадам канкурсантак. Былі і слёзы па няспраўджаных спадзяваннях і віншаванні родных. Далучаныя ніжэй фотаздымкі могуць у нейкай ступені аднавіць атмасферу конкурса: