Здаецца з кожным апошнім годам на вучобу ў аграрны ўніверсітэт трапляюць усё больш падрыхтаваныя абітурыенты. Такі вывад напрошваецца пасля знаёмства са студэнтамі першых курсаў, будучымі аграномамі з другога курса і інжынерамі-тэхнолагамі з трэцяга, у якіх даводзіцца выкладаць свой прадмет.
Нават кароткія сустрэчы на вуліцы, якія адбываюцца з групамі студэнтаў, паказваюць, што гэта ўжо ўсебакова сфарміраваныя асобы са сваімі інтарэсамі – хтосьці ходзіць на рэпетыцыі народных танцаў, хтосьці танцуе пад сучасныя рытмы, а ішыя спяваюць, удзельнічаюць у спартыўных спаборніцтвах, ды яшчэ і з’яўляюцца грамадскімі актывістамі.
Неяк спаткаў першакурснікаў, якіх не пусцілі на заняткі па фізічнай культуры з-за таго, што прыйшлі не па форме апранутыя. Было іх шкада, але гэта добрая навука на будучае. Затое быў час пастаяць і крыху пазнаёміцца. Побач праходзіла выкладчык хіміі, звярнулася да мяне па-беларуску і тут жа студэнты перайшлі на мову. Вельмі прыемны факт.
Дзякуючы перапынкам заўсёды ёсць магчымасць зайсьці ў аўдыторыю, паразмаўляць пра канікулы і праблемы ў вучобе, асабліва з першакурснікамі. Шкада, але часам складваецца ўражанне, што акрамя заняткаў студэнтаў нічога не цікавіць. Таму радуе, калі якая група дамаўляецца каб разам схадзіць на экскурсію.
Адначасова са стацыянарнымі студэнтамі заняткі пачаліся і ў завочнікаў, з якімі бачыліся ў мінулую сесію. Сустрэў нават завочніцу, якую пазнаў па прозвішчу яе свёкра, з якім у 80-я гадры мы разам працавалі ў калгасе. Яна і на самай справе аказалася з маёй вёскі, якую ў гэтым годзе ні разу так і не наведаў.
Запрашалі мяне студэнты і на прысвячэнне першакурснікаў у студэнты ў гэтым годзе. Шкада, што не змог прысутнічаць. Пытаюцца ці хутка вярнуся і гэта радуе.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/4538-pershy-mesyats-vuchoby-zavyarshy-sya#sigProId3a1be7985f
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии