Зараз, калі ў Беларусі пахаладала, а тут, дзе я апынуўся, некалькі градусаў за 30, ёсць час прыгадаць гарачае лета гэтага года. Няма ў мяне ілюстрацый з працы тых студэнтаў, якія праходзілі практыку за мяжой, у той жа Швецыі, ці ў СПК і на прадпрыествах Беларусі, як няма здымкаў і атрадаў, якія дапамагалі на ўборцы ўраджаю гэтага года. Ведаю шмат студэнтаў, якія ў вольны ад вучобы час працуюць у сістэме гандлю.
Але зрабіў некалькі здымкаў з працы студэнтаў на доследным полі, ці на вытворчасьці, дзе я сустракаў іх летам. Здавалася бы, што лета час адпачынку і выкладчыкаў, але калі праводзяцца навуковыя даследаванні, то пра адпачынак няма калі і думаць. Трэба адбіраць пробы з варыянтаў вопытаў, праводзіць нейкія ўлікі, аналізы, даследаванні. Накопленыя за летні перыяд вынікі будуць прадстаўлены пазней у матэрыялах студэнцкіх і выкладчыцкіх навукова - практычных канферэнцый.
У гэтым годзе і ў мяне самога на садовым участку выраслі кавуны вагою ад 8 да 11 кг, на здзіўленне вельмі салодкія. Паколькі ім было нададзена больш увагі, чым тым якія раслі на вопытным полі ўніверсітэта, то яны выраслі большыя, але і тыя і другія былі салодкімі і па смаку не горшыя, чым прывезеныя.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/4537-vyartanne-da-letnikh-praktyk-studenta#sigProIdaee90e4a05
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии