Маммадаў Раманазан прыехаў у Гродна для ўдзелу ў XIV Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 60-м угодкам нашага ўніверсітэту. І вядома ж, каб не ехаць такую вялікую адлегласць за так, ён атрымаў заданне ад свайго рэктара ўніверсітэта, які налічвае 31000 студэнтаў, падпісаць дамову аб супрацоўніцтве з ГДАУ.
Выступ Рамазана быў запланаваны на секцыі “Ветэрынарнай медыцыны”, паколькі ён займаецца вывучэннем уздзеяння экстракту нейкага эндэмічнага баярышніку (прабачце, але калі б напісаў глогу, то ці хто зразумеў бы), якога мы тут не маем, на рэгенерацыю печані буйной рагатай жывёлы. Так і згадваецца, што мабыць нашы алкаголікі інтуітыўна адчуваць неабходнасць выкарыстання настою баярышніку, які прадаецца ў аптэках, для рэгенерацыі пакалечанай ужо печані (жарт).Сяргей Анатольевіч Тарасенка папрасіў нават, каб прынеслі з кафедры паказаць госцю адзіны дзікі від гэтай расліны ў Беларусі, які ёсць у калекцыі гербарыю. Алена Браніславаўна Карпач прынесла нават галінку яго з нашага дэндрарыю, ды мабыць аказаўся не той від.
Спатканне і размова аб супрацоўніцтве адбываліся ў кабінеце прарэктара па вучэбнай працы Аляксандра Свірыдава, на якой прысутнічалі акрамя Сяргея Тарасенкі, дэкан ФВМ Міхаіл Каўрус, загадчык міжнароднага аддзела ўніверсітэта Павел Барадзін, я. Пазней з госцем нам давялося шмат размаўляць асабіста, паколькі ён добра валодае рускай мовай, на якой і рабіў прэзентацыю і свой выступ на канферэнцыі. Ведаю нават, што Рамазан мае трох сыноў і дачку. Для нас было адкрыццём і тое, якую вялікую колькасць універсітэтаў мае на сваёй тэрыторыі Турцыя. Вітольд Казіміравіч запрасіў госця і да сябе ў кабінет. Размовы былі не дарэмнымі, бо на наступны дзень я ўжо бачыў падпісаную з нашага боку дамову на рускай і турэцкай мовах. Рамазан Маммадаў удзельнічаў ў святкаванні 10-х угодкаў факультэта ветэрынарнай медыцыны. Думаю, што калі ён вернецца ў Турцыю, там будзе аб чым расказаць сваім калегам. Прымалі яго тут гасцінна і, спадзяюся, дастойна.
Матэрыял падрыхтаваны дацэнтам кафедры мікрабіялогіі і эпізааталогіі
Мікалаем Таранда