Пасля таго, як госці, якія прыбылі на святкаванне 60-х угодкаў універсітэта, азнаёміліся з выставай навуковых дасягненняў ГДАУ, а таксама навейшай тэхнікай, якая была , размясцілася на палігоне універсітэта сабраўся Савет, на якім тры чалавекі атрымалі званні ганаровага доктара. У прэзідыуме рэктар, прарэктары, дэканы факультэтаў у сваіх святочных мантыях.
Ян Немец, прарэктар па навуковай працы SGGW з Варшавы прыехаў у мантыі свайго ўніверсітэта. З ім мы пазнаёміліся, калі з Яўгенам Добрукам і іншымі выкладчыкамі ГДАУ былі на Інагурацыі 2007-08 навучальнага года ў Варшаве. Пасля гэтага было шмат сустрэч і з ім, і з іншымі сябрамі дэлегацыі навукоўцаў з Варшавы, як у іхнім, так і ў нашым ўніверсітэце. Дзякуючы прафесару Яну шмат гадоў вядзецца супрацоўніцтва нашых навучальных устаноў, асабліва ў галіне жывёлагадоўлі. Наколькі я зразумеў з выступу пана Яна, дзесяць выпускнікоў ГДАУ працягнулі і працягваюць вучобу ў дактарантуры SGGW, сем з іх абаранілі ўжо доктарскія працы. У сябе ён займаецца пытаннямі і чытае лекцыі на розных факультэтах па птушкагадоўлі.
Але, першым па алфавіту высокае званне атрымаў доктар с.-г. навук, прафесар, заслужаны работнік сельскай гаспадаркі, лаўрэат дзяржаўнай прэміі Залман Давыдавіч Гільман, які, акрамя ўсіх сваіх пасад за працоўную біяграфію - 13 гадоў (1985-1997) працаваў загадчыкам кафедры прыватнай заатэхніі Гродзенскага сельскагаспадарчага інстытута, але, як адзначыў ён у сваім выступе, больш за ўсё было зроблена якраз за тыя гады. І дзякуючы там, што на Гродзеншчыне развіваліся магутныя свінагадоўчыя комплексы, а адначасова развівалася і супрацоўніцтва практыкі і навукі. І паказчыкі ў савецкія часыў галіне свінагадоўлі абганялі нават паказчыкі Эстоніі, якая была ў лідэрах. Прыгадаў, што першымі пасля крызісу часоў перабудовы выйшлі СВК “Кастрычнік” і “Абухава”. У створанай Залманам Давыдавічам навуковай школе 35 кандыдатаў і два доктары навук. У яго выступе прагучала і выказванне, што чым чкладаней будзе барацьба за выхад з сучаснага крызісу, тым больш салодкай будзе перамога.
Выпускнік нашага ўніверсітэта, доктар эканамічных навук, член-карэспандэнт НАН Беларусі, заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь , за якім яшчэ можна налічыць некалькі важных пасад, Аляксей Сцяпанавіч Скакун працуе зараз старшынёй СВК “Астрамечава” Брэсцкага раёна. Ён часта бывае ў нашым універсітэце, укараняе ў сваёй гаспадаркцы навуковыя напрацоўкі вучоных ГДАУ, надойвае на карову па 8000 л малака, якое атрымоўваецца толькі класа Экстра, на месцы перапрацоўваецца ў марожанае і іншыя малочныя прадукты, якія з-за такой хуткай перапрацоўкі маюць высокую якасць. У сваім выступе не толькі расказаў для Залмана Давыдавіча самы кароткі анекдот “Яўрэй – свінавод”, але і прыгадаў, як у Віцебскай ветэрынарнай акадэміі яго прымалі ў адсутнасці рэктара. Не ведаючы прозвішча Скакун, калі ён патэлефанаваў, што ўжо пад’язджае, то на тым канцы дроту задумаліся, а куды ж паставіць таго “скакуна”.
Атрыбуты да ганаровага звання – канфедэраткі, мантыі і медалі ўручаў гасцям рэктар Вітольд Казіміравіч Песціс, дзяўчаты студэнткі – букеты кветак. А пра заслугі гэтых дактароў перад нашым універсітэтам расказваў прарэктар па навуковай працы Сяргей Анатольевіч Тарасенка. Пакуль госці адправіліся на каву, быў падрыхтаваны гэты матэрыял. І некалькі фотаздымкаў з урачыстасці, якія магчыма атрымаюцца не настолькі добра падпісанымі, паколькі трэба паспець на працяг свята.
Матэрыял падрыхтаваны дацэнтам кафедры мікрабіялогіі і эпізааталогіі
Мікалаем Таранда