Так сталася, што працягваць інфармацыю аб святкаванні юбілею пачынаю з віншаванняў універсітэту ад мэра горада Барыса Мікалаевіча Казялкова, які акрамя астатніх момантаў адзначыў, што любіць бываць на трэніроўках па баскетболу. Мабыць таму, што сам Вітольд Казімиіравіч яшчэ ў добрай спартыўнай форме, то і ўніверсітэт рыхтуе такіх знакамітых спарцменаў.
А яшчэ Барыс Мікалаевіч сказаў, што ўсё больш універсітэт рыхтуе кадры і для горада, асабліва калі адкрылі эканамічны факультэт. А да прыкладу прывёў Анатоля Бубена – ён і былы мытнік і сучасны дырэктар завода са сваёй аграрнай адукацыяй. Рэктару мэр горада падараваў абраз Аляксандра Сільвановіча, а Аляксандру Глазу і Уладзіміру Верхасю ўручыў граматы, а глава адміністрацыі Ленінскага раёна Барыс Фёдараў ўзнагародзіў граматамі Эдуарда Зайца і Святлану Шчарбацюк. З рук Яна Васілеўскага старшыні Гродзенскага раённага выканаўчага камітэта, які назваў колькасць Герояў сацыялістычнай працы (недзе за 20), тры Героі Беларусі, якія былі выпускнікамі ГДАУ і працавалі ў раёне, граматы атрымалі Тадэуш Шчэрбовіч, Аляксандр Шацкі. Падарункі і граматы ўручылі намеснік старшыні Гродзенскага абласнога камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Аляксандр Вайцяховіч і генеральны дырэктар Гродзенскага племпрадпрыемства Пётр Каштэлян.
З замежных гасцей універсітэт павіншавалі прарэктар па навуковай працы SGGW Ян Немец, заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Украіны, акадэмік, Генеральны дырэктар Нацыянальнага аб’яднання па племянной справе ў жывёлагадоўлі “Укрплемаб’яднання” выпускнік ГСГІ Валерый Паўлавіч Алейнікаў, прарэктар па вучэбнай працы Белгарадскай сельскагаспадарчай акадэміі Павел Брэславец, які ў 90-я гады ездзіў па свеце, каб паглядзець на лепшыя ўзоры вядзення сельскагаспадарчай вытворчасці. Паглядзеў – на Гродзеншчыне. На сцэну для віншавання выходзяць рэктары Гродзенскіх універсітэтаў – Яўген Аляксеевіч Роўба і Віктар Аляксандравіч Сняжыцкі. Затым – рэктар БСГА Аляксандр Курдэка, першы прарэктар ВДАВМ Расціслаў Кузміч і прарэктар БДТУ Андрэй Граноўскі. Іх змяняюць дырэктары аграрных каледжаў, госці з навукова-даследчых устаноў Нацыянальнай Акадэміі Навук РБ, сярод якіх і нашы выпускнікі розных гадоў, пачынаючы ад першага выпуска. На сцэне самыя высокія госці, кіраўнікі аграрных прадпрыемстваў, фермеры....ды хіба можна тут усіх прыгадаць. Я перажываў, шта заканчваецца падзарадка батарэі. Амаль у самым канцы слова мелі Залман Давыдавіч Гільман, а затым Клаўдзія Аляксееўна Строганава, якая, працуючы ў інстытуце медыка біялагічных праблем РАН, ведала ў твар сотні жывёл, якія ляталі ў космас. Яе выступ быў апошнім. Пасля яго былі яшчэ музыкальны нумар, фейерверыя і госці адправіліся фатаграфавацца перад галоўным корпусам універсітэта. Калі я папрасіў сям’ю Жамойдзікаў напісаць пра сябе, як першых выпускнікоў ГСГІ на наш сайт, яны згадзіліся. А Валянціна выказалася, што я раблю вельмі карысную справу, збіраючы такія матэрыялы.
Праз невялікі перапынак сабраліся на канцэрт калектыву “Свята”, які прыехаў да нас з Мінскай філармоніі. Нават адміністратар сайта ўніверсітэта Павел Дзянісаў пасля канцэрту сказаў, што яму як аматару клубнай музыкі, вельмі спадабалася выступленне калектыву “Свята”. Хацелася б папрасіць выбачаць мяне ўсіх тых, каго тут не прыгадаў. Бо, са сцэны выступала і мая аднакурсніца, знакаміты селекцыянер крыжакветных – Ядвіга Пілюк, падчас канцэрту мы сядзелі побач са старшынём СВК з Карэліцкага раёна Іванам Шышом, які таксама з’яўляецца нашым аднакурснікам. Большасць нашага выпуску яшчэ працуе ў сельскай гаспадарцы. Не прыгадаў тут і тых тэлеграмных віншаванняў, якія былі зачытаны вядучымі са сцэны. Нефармальная частка юбілею працягвалася ў нашай студэнцкай сталовай, але мяне туды запрасіць забылі... Атмасферу ўрачыстасці могуць перадаць і дапоўніць наступныя фотаздымкі.
Матэрыял падрыхтаваны дацэнтам кафедры мікрабіялогіі і эпізааталогіі
Мікалаем Таранда