У спаборніцтвах па баскетболу, якія прысвячаліся 60-м угодкам ГДАУ ўдзельнічалі 4 каманды: ветэраны-выпускнікі універсітэта, дзве каманды студэнцкія і каманда СДЮШАР, трэнерам якіх з’яўляецца наш выпускнік 1975 года заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь Кец Яўген Аркадзевіч, які вучыўся разам з Яўгенам Добрукам і Васілём Рэвякам. Узяць невялікае інтэрв’ю дамовіліся з Людмілай Іванаўнай, якую спаткаў на стадыёне за адпрацоўкай студэнтамі, якія прагулялі заняткі ці не здалі нарматываў, запазычанасцяў.
Я прапусціў ўсе спаборніцтвы, якія праводзіліся днём 27 мая. На 16 гадзін заглянуць у спартыўную залу запрасіла мяне трэнер баскетбольных каманд універсітэта Людміла Іванаўна Дакучаева. Якраз патрапіў на пачатак. Удзельнікаў прывітаў загадчык кафедры фізічнага выхавання Марчук Аляксандр Мікалаевіч. Яўген Кец павіншаваў свайго выхаванца школы алімпійскага рэзерву, якому ў гэты дзень споўнілася 16 гадоў. Зрабіў некалькі фотаздымкаў. Хлопцы пачалі гульню. Праз нейкі час вярнуўся, калі завяршалася спаборніцтва паміж сучаснымі студэнтамі і “ветэранамі”. Як і варта было чакаць, пераможцамі стала студэнцкая каманда № 1. Некалькі фотаздымкаў.
Матэрыял падрыхтаваны дацэнтам кафедры мікрабіялогіі і эпізааталогіі
Мікалаем Таранда