Традыцыйная лінейка для першакурснікаў у ГДАУ пачалася ў 10 гадзін. Прагнозы сіноптыкаў на дождж не спраўдзіліся і надвор’е аказалася сама то, што неабходна для такой урачыстасці. У сувязі з тым, што да юбілею ўніверсітэту быў абноўлены ўваход у галоўны корпус, пастаноўка шарэнгаў студэнтаў мела іншы накірунак, чым у папярэднія гады.
Сёлета набор студэнтаў быў амаль не горшы, чым у папярэднім годзе. Усяго на першы курс залічаны 680 першакурснікаў. Закрытыя ўсе месцы бюджэтныя, мэтавыя, толькі тых, хто будзе вучыцца за свой кошт аказалася на два дзесяткі менш. Для нашых студэнтаў платнікаў вучоба таннейшая, чыў іншых ВНУ Гродна. Плата за вучобу ў залежнасці ад факультэта складае ад 3,2 да 4 млн. беларускіх рублёў, якія студэнт уносіць у касу ўніверсітэта можа ў 4 этапы.
Вядучыя Ірына Таранка і Андрэй Ярмілаў аб’яўляюць урачыстасць “Прысвячэння ў студэнты” адчыненай і Арцём Прэсняк з біятэхналагічнага факультэту ўзнімае Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь пад гукі Гімна. Сярод гасцей урачыстасці прысутнічаюць намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання, дырэктар дэпартаменту па хлебапрадуктам Васіль Аляксеевіч Седзін і Генеральны дэрэктар рэспубліканскага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства “Гроднахлебпрам” Анатоль Міхайлавіч Пашкевіч. Віншавальнае слова мае рэктар Вітольд Казіміравіч Песціс, які ў канцы прамовы ўручае ключ ад ведаў студэнту 1-га курса біятэхналагічнага факультэта Яну Шумілу. Студэнтаў віншуе з пачаткам навучання ў аграрным ўніверсітэце і Васіль Аляксеевіч Седзін, пасля якога першы прарэктар Аляксандр Аляксандравіч Дудук уручае ім атрыбуты студэнцкага жыцця “Заліковую кніжку” і “Студэнцкі білет”. Студэнцкія білеты, якія з гэтага года будуць у электронным выглядзе, уручаюцца на ўрачыстасці студэнтам, якія пры паступленні на сваіх факультэтах набралі найбольшую колькасць балаў.
У гэтым годзе мантыі упершыню апранулі новыя дэканы: на факультэце ветэрынарнай медыцыны - Віктар Віктаравіч Малашка, на факультэце аховы раслін - Павел Уладзіміравіч Барадзін. З прывітальным словам ад усіх дэканаў выступіў дэкан аграфаку Алег Часлававіч Кажанеўскі. Пасля гэтага гучыць “Клятва студэнта”, якую зачытвае студэнтка інжынерна-тэхналагічнага факультэту Ірына Лупачык. Сімвалічны “пуд солі” перадаюць студэнты 4-га курса эканамічнага факультэту Надзея Матусевіч і Перман Авездурдыеў. Апошні, як студэнт з сонечнага Таджыкістану перадаў яго ў рукі аднаго са сваіх землякоў, што мяне вельмі здзівіла. Студэнтаў віталі камандзіры будаўнічых атрадаў, якія ствараюцца пярвічнай арганізацыя БРСМ універсітэта. Ад імя атрада ”Юнацтва” слова мела Вікторыя Люткевіч, ад атрада “Будаўнік” - Алег Трусаў. Апошні паведаміў, што за 2,5 месяцы зарабіў 6,5 млн. беларускіх рублёў і сказаў, што студэнтам мужчынскага полу ёсць над чым задумацца. Усе дэканы па традыцыі блаславілі студэнтаў сваіх факультэтаў праз пасыпанне іх горстамі зерня пшаніцы, пасля чаго занялі месцы ў шарэнгах побач са сваімі студэнтамі. Пасля гукаў Міжнароднага студэнцкага гімну гучыць гімн Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэту, які быў напісаны да юбілею. Урачыстасць завяршылася выкананнем Гімна Рэспублікі Беларусь, а студэнты накіраваліся на сходы, якія адбыліся на кожным з факультэтаў, а пасля на першыя ў сваім жыцці заняткі ва ўніверсітэце.
- Title Title
- Title Title
- Title Title
- Title Title
- Title Title
- Title Title
- Title Title
- Title Title
- Title Title
https://www.ggau.by/nowosti/425-1-sentyabrya-2011#sigProId74b0aa8abf
Матэрыял падрыхтаваны дацэнтам кафедры мікрабіялогіі і эпізааталогіі
Мікалаем Таранда