Нарэшце, аб’ява аб тым, што аматары вырошчвання вінаграду ў Беларусі спаткаюцца традыцыйна ў аграрным універсітэце была своечасова змешчана на сайце ўніверсітэта. Ды і сам, едучы на свой дачны ўчастак на перапоўненым аўтобусе, часам інфармаваў пасажыраў, што падобная выстава будзе тады і тады. Спытаў неяк адну жанчыну, бо спадзяваўся, што запамятавала і не была, дык пацвердзіла, што нават набыла саджанцы.
Хаця выстава працягвалася два дні ад 10 гадзін раніцы, трапляў я ў новы корпус толькі пасля абеду. Ды і то неяк доўга не меў часу затрымацца. Насустрач выходзілі наведвальнікі з набытым пасадачным матэрыялам не толькі вінаграду, але і больш экзатычных раслін – галубікі, бруснікі, лімонаў… Стэнды, з якіх можна было адрываць ягады, былі аб’едзеныя і па тым, наколькі ад гронак нічога не засталося, можна было меркаваць наколькі прываблівы той ці іншы гатунак вінаграду. На другі дзень мы з сябрам падышлі да жанчыны з Брэсту, якая з вялікай скрынкі давала смакаваць розныя гатункі. Што спадабалася мы запісалі, бо аказваецца заказаць можна будзе ў кастрычніку. Я прыгадаў, што ў Брэсце значна цяплей, чым у Гродна, на што Наталля Уладзіміраўна Астапенка адказала, што там асобныя гатункі ўжо пераспелі, а тут былі бы ў самы раз. З Яе вінаграду нам спадабаліся гатункі “Запарожскі”, 3422, Ружовы Цімур і Арачны Цімур, Лора… Нашы пладаводы, на чале з арганізатарам выставы Сяргеем Собалевым, таксама прадстаўлялі шырокі асартымент гэтай культуры. Спадзяваўся, што матэрыял на сайт трапіць ад іх, але ўжо прайшло столькі часу, што вырашыў парадаваць нашых чытачоў хаця бы зробленымі фотаздымкамі. Хто захоча, можа звязацца з кафедрай пладаводства ГДАУ і набыць яшчэ для сябе парасткі вінаграду гэтай восенню, або пачакаць наступнага верасня.
https://www.ggau.by/nowosti/422-wystawa-winagradu-2011#sigProIdea4aa08c5f
Матэрыял падрыхтаваны дацэнтам кафедры мікрабіялогіі і эпізааталогіі
Мікалаем Таранда