Думаю тое, што наш горад патанае ў кветках, асабліва восенню, ёсць заслуга і нашых выпускнікоў, якія працуюць аграномамі, ландшафтнікамі, прадаўцамі … Канкрэтных дадзеных не ведаю, але памятаю як у Зелянгасе калісьці працаваў Капуста, які падчас маёй вучобы граў у інстытуцкім вакальна-інструментальным ансамблі. .
На святы ў Інстытуце біяхіміі мы накіроўвалі заўсёды за кветкамі аднакурсніка Капусты (імя якога не памятаю) Станіслава Сенкевіча. Бо ў тыя гады, кветкі, як і іншыя тавары, былі ў дэфіцыце. І толькі да 8 сакавіка на продаж цюльпаны прывозілі літоўцы. Зараз кветкі таксама прывозяць з-за мяжы, але ёсць і нашы выпускнікі, якія прафесійна займаюцца іх вырошчваннем у сваіх цяпліцах. Калісьці быў у Празе і не заўважыў, каб там на вуліцах было столькі кветак, як у нашым горадзе. Таму я здзейсніў вандроўку па невялікай частцы Ленінскага раёна і зняў некалькі кветнікаў, якія можна пабачыць тут.
https://www.ggau.by/nowosti/419-grodna-u-kwetkah#sigProIdc05745ac5a
Матэрыял падрыхтаваны дацэнтам кафедры мікрабіялогіі і эпізааталогіі
Мікалаем Таранда