Меню

"Мирное время" – так называецца другая выстава фотаздымкаў Петрыка Таранды ў Мінску

Пад назвай “Правінцыя” выстава фотаздымкаў, якія захоўваліся ў мяне 17 гадоў пасля смерці аўтара, была адчыненай у галерэі tut.by зімой гэтага года. Адкрыццё каштоўнасці гэтых фотаплёнак і іх сканаванне былі зроблены Наталляй Дораш, усё жыццё якой звязана з фатаграфіяй. Праз свайго калегу Валерыя Вядрэнку Наталля выйшла на Саюз фатографаў Беларусі, старшыня якога Сяргей Міхаленка адшукаў магчымасць надрукаваць здымкі і зрабіць выставу. Гэта была першая выстава, якая выклікала не менш як 14 публікацый у сродках масавай інфармацыі.

Другую выставу Саюз фатографаў вырашыў правесці ў самым цэнтры Мінска, у галерэі Музея гісторыі беларускага кіно. Выстава будзе працаваць з 17 траўня да 17 чэрвеня гэтага года. Я быў запрошаны на неафіцыйнае адкрыццё яе ў коле людзей блізкіх да фотасправы. Запрасіў і некалькі блізкіх для мяне сябраў.

Выставу рабілі і кампанавалі Сяргей Міхаленка, Віктар Сенькоў, куратар выставы Алена Пратасевіч і валанцёры. Увогуле выстава глядзіцца файна. Да яе пачатку мы сустрэліся з выкладчыкамі БДУ Генадзем Дубатоўкам і Андрэем Латушкіным, якога я ведаю яшчэ з тых часоў, калі ён быў адным з першых беларускіх рыцыраў і ўдзельнічаў у паказных рыцарскіх баях каля нашай Каложскай царквы. Затым паразмаўлялі з маім знаёмым мінскім фатографам ад першае выставы Уладзімірам Парфянком.

Да пачатку выставы падыйшлі мае добрыя сябры, за што я ім вельмі ўдзячны. Гэта намеснік старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў Усевалад Сьцебурака, бард якога ведаю з 30 гадоў - Алесь Камоцкі, і мая і Петрыка Таранды зямлячка Таццяна Цыуля, з якой пазнаёміліся дзякуючы яго фотаздымкам. Ніколі не думаў, што усе яны такія моцныя крытыкі. Разабралі кожную дэталь на Петрыкавых здымках, але не выказалі ніводнай адмоўнай заўвагі.

Падыходзілі іншыя наведвальнікі імпрэзы, ужо не знаёмыя для мяне. Пасля невялікіх выступаў Сяргея Міхаленкі і Алены Пратасевіч давялося крыху расказаць пра нараджэнне і жыццёвы шлях Петрыка Таранды, які не зусім то быў і фатографам. Ён проста нейкі непрацяглы час фатаграфаваў, каб захаваць жыццё гаражанаў і сялянаў заходняй часткі Беларусі ў далёкія ўжо 50-я гады для гісторыі. Пасля такога адкрыцця ўдзельнікі яго падыходзілі, задавалі пытанні. Спадзяюся, што выставу змогуць наведаць як мага больш мінчан.

Просмотр галереи изображений онлайн на странице:
https://www.ggau.by/nowosti/3495-mirnoe-vremya-tak-nazyvaetstsa-drugaya-vystava-fotazdymka-petryka-tarandy-minsku#sigProIdef51c8b329

Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии

Поделиться

Подписаться

Объявления и конференции

Вам будет интересно

English Español Türkmen dili 格罗德诺国立农业大学
  • Республика Беларусь
    230008 г. Гродно ул.Терешковой, 28
  • Тел./Факс: +375 (152) 72 13 65
  • ggau@ggau.by