Пачатак алімпіяды адбыўся адначасова для навучэнцаў аграрных каледжаў па спецыяльнасцях агранамічнага і заатэхнічнага профіляў. Так гэтую імпрэзу называю па старой звычцы, хаця яе яшчэ і называлі Рэспубліканскім конкурсам “Агра майстэрства”. На адкрыцці конкурсу выступіў рэктар Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта Вітольд Казіміравіч Песціс.
З каледжаў разам са студэнтамі прыехалі іх выкладчыкі. У спаборніцтве удзельнічалі па тры студэнты ад кожнага каледжу. Спачатку ўсе пісалі на працягу некалькіх гадзін тэарэтычную частку заданняў, а затым была яшчэ і практычная. Для аграномаў гэта былі пытанні па дзвюх дысцыплінах – “Раслінаводства” і “Земляробства”.
У 16 гадзін удзельнікаў конкурсу чакалі два ўніверсітэцкія аўтобусы, якія адвезлі ўсіх да Каложы, адкуль экскурсія працягвалася пеша. Для аграномаў быў свой экскурсавод (аўтар гэтай інфармацыі), для заатэхнікаў – іншыя. За час вандроўкі госці збольшага пазнаёміліся са старой часткай горада.
На наступны дзень абвясцілі вынікі конкурсу (ведаю толькі па агранамічных спецыяльнасцях). Удзел прынялі 8 каледжаў. У камандным заліку 1-е месца заваяваў “Ляхавіцкі дзяржаўны аграрны каледж” УА “БарДУ”, 2-е – “Краснабярэжскі дзяржаўны аграрны каледж”, 3-е – Навагрудскі дзяржаўны аграрны каледж”.
Узнагароды атрымалі ў асабістым заліку студэнты асобна за тэарэтычны і практычны курсы, па дысцыплінам.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/3472-19-20-krasavika-gdau-adbylasya-respublikanskaya-alimpiyada-navuchentsa-agrarnykh-kaledzha-rb#sigProIdda756ae268
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии