12 красавіка ў ГДАУ адбыўся традыцыйны дзень адчыненых дзвярэй, на які былі запрошаны не толькі школьнікі і гімназісты з Гродна, але і школьнікі з раёнаў. Яны мелі магчымасць непасрэдна даведацца пра вучобу на факультэтах універсітэта.
Спазняўся, але ўжо здалёку было чуваць музыку. Гэта ўдзельнікі ўніверсітэцкай самадзейнасці выступалі перад гасцямі. Пасля іх пра вучобу ва ўніверсітэце распавёў першы прарэктар ГДАУ Аляксандр Дудук. Кожны факультэт за сталамі на пляцы перад галоўным корпусам сустракаў магчымых абітурыентаў, якія цікавіліся вучобай на тым ці іншым факультэце. Удзел у падобным знаёмстве прымалі як выкладчыкі, загадчыкі кафедраў і дэканы факультэтаў, так і найбольш актыўныя студэнты. Пасля наведвальнікі былі запрошаныя ў аўдыторыі ўніверсітэта. У адной з аўдыторый цалкам запоўненай гасцямі Таццяна Ізосімава і Валянціна Захарава праводзілі конкурс па інфарматыцы. За першыя правільныя адказы школьнікі атрымоўвалі нейкія ўзнагароды.
Не менш цікавай была і сустрэча ў музеі кафедры аграхіміі і глебазнаўства, дзе пра тарфянікі і мінералы з акамянеласцямі старажытных жывёлін расказвалі Ўладзімір Аляксееў і Сяргей Юргель. З куском даламіта праводзіліся нават вопыты. Было цікава, але трэба было яшчэ заглянуць і у музей гісторыі ўніверсітэта, дзе таксама былі школьнікі са сваімі выкладчыкамі. Па дарозе дахаты сустрэў яшчэ групу школьнікаў з Луцкаўлянаў, якія выходзілі з эканамічнага корпуса і ішлі да свайго аўтобуса. Было добрае надвор’е і школьнікі з такім жа добрым настроем вярталіся дахаты. Яшчэ больш фотаздымкаў можна пабачыць "Ўкантакце".
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/3460-dzen-adchynenykh-dzvyarej#sigProId87edd28aa9
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии