22 сакавіка спаўняецца 75 гадоў з дня трагедыі, якая адбылася ў беларускай Хатыні. Мірная беларуская вёска, якая налічвала 26 двароў, была цалкам знішчаная фашыстамі. Загінулі 149 чалавек, з іх 75 дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў, самаму малодшаму было ўсяго 7 тыдняў.
Ні на адной падрабязнай геаграфічнай карце ўжо не знайсці сёння гэтай беларускай вёскі. Яна была знішчана фашыстамі вясной 1943 года. Трагедыя Хатыні - адзін з тысяч фактаў, якія сведчаць аб мэтанакіраванай палітыцы генацыду ў адносінах да насельніцтва Беларусі, якую ажыццяўлялі нацысты на працягу ўсяго перыяду акупацыі.
Памяці гэтай страшнай трагедыі для беларускага народа студэнтам інтэрнаты №1 і №4 быў арганізаваны прагляд фільма «І Будзе Жыць Хатынь». Падрастаючае пакаленне павінна памятаць пра гераічнае мінулае сваёй Радзімы і рабіць усё для яе светлай будучыні.
Літвін Р.М.,
выхавальнік інтэрнату №1