Два тыдні назад у корпусе факультэта ветэрынарнай медыцыны праходзілі заняткі пчаляроў. Здавалася інфармацыі пра іх было не так і шмат, але на іх прысутнічала каля 30 чалавек, прычым частку з іх я бачыў ужо і ў мінулым годзе. Асноўным арганізатарам курсаў быў Мікалай Халько, прысутнічалі, як звычайна, і кіраўнікі пчалярскіх арганізацый з Мінску.
На мінулым тыдні ў галоўным корпусе праходзілі курсы спецыялістаў па ахове раслін. Адзін раз заглянуў на іх і быў вельмі здзіўлены. Васіль Еўсікаў, якога я добра ведаў, як скалалаза, выступаў за трыбунай. Пакуль я сабраўся фатаграфаваць, ён ужо сядзеў разам са сваімі калегамі. У праграме курсаў пазней вычытаў, што ён выступае, як прадстаўнік кампаніі Аўгуст.
У корпусе раслінаводства заняткі ў начальнікаў участкаў праводзіў Фёдар Седляр. У асноўным слухачы, як аказалася, былі з Гродзенскай вобласці. А тэма лекцыі Фёдара Фёдаравіча была звязана з вырошчваннем кукурузы і нарыхтоўкай з яе кармоў.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/3373-na-fpk-universiteta-pratsyagvayutstsa-zanyatki#sigProIdd353d24fb8
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии