Напачатку для гасцей дэлегацыі, у якой прысутнічалі кіраўнікі аблвыканкама, рэктары ўніверсітэта і жонка Аляксандра Дубко Эма Нічыпараўна, гарадзенскі краязнаўца Андрэй Вашкевіч правёў экскурсію па аўтабіяграфічных стэндах у фае тэатра, на якіх была адлюстравана біяграфія былога губернатара Гродзенскай вобласці, раней выпускніка Гродзенскага сельскагаспадарчага інстытута (сучаснага аграрнага ўніверсітэта), Героя Беларусі Аляксандра Восіпавіча Дубко.
Зала Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра была цалкам запоўненая. Сюды, акрамя стыпендыятаў прэміі імя А.Дубко 2017 года, былі запрошаныя каля сотні стыпендыятаў мінулых гадоў. У гэтым годзе такая прэмія ўручаецца ўжо ў 20 раз і на падобнай імпрэзе заўсёды прысутнічае Эма Дубко, якая з’яўляецца таксама выпускніком нашага ўніверсітэта. Усім стыпендыятам прэміі былі ўручаны юбілейныя выданні кнігі, у якой сабраны лаўрэаты прэміі за папярэднія гады.
На сцэну падымаліся тыя, каго ўзнагароджвалі – ад самых малых школьнікаў да студэнтаў каледжаў і ўніверсітэтаў. Ва ўсіх іх былі нейкія заслугі, нягледзячы на ўзрост. Гэта і спарцмены, у якіх за плячыма міжнародныя дасягненні, музыканты, вынаходнікі, аўтары студэнцкіх навуковых прац і г.д.
Тры студэнты атрымалі прэмію 2017 года і ад Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта. Гэта Аляксандр Брукіш з факультэта аховы раслін, Андрэй Лапата – студэнт агранамічнага факультэта і Марыя Вярэніч – студэнтка інжынерна-тэхналагічнага факультэта.
У зале прысутныя пазнаёміліся з вехамі біяграфіі Аляксандра Дубко, перад імі выступілі артысты – стыпендыяты прэміі імя А.Дубко і вядома ж былі ўручаны ўзнагароды за 2017 год. У юбілейнай імпрэзе прынялі ўдзел знакамітыя гарадзенцы – Антоні Тызенгаўз, Эліза Ажэшка, Лазар Заменгоф. Фатаграфаваліся стыпендыяты апошняга года на сцэне тэатра, затым быў калектыўны здымак прысутных стыпендыятаў за ўсе гады. Я ўсё перажываў, што сярод такой колькасці маладых людзей згублю з поля зроку сваіх студэнтаў. Але мы з імі зрабілі яшчэ здымак з жонкай Аляксандра Дубко Эмай Дубко – усе ж вышлі з адной Альма Матэр.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/3365-11-studzenya-adbylosya-yubilejnae-20-ae-ruchenne-premij-imya-a-dubko-shkolnikam-i-studentam#sigProIda9e833bb13
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии