Гэта быў не першы ўдзел студэнта першага курса ФВМ Юрыя Гарбачыка ў падобнай выставе. У жніўні выстава сабак (Чэмпіянат Еўропы 2017) адбывалася ў Кіеве, дзе тры сабакі Юрыя атрымалі тытул юнага чэмпіёна Еўропы, а Юрый быў адзіным прадстаўніком ад Рэспублікі Беларусь. Да гэтага наш першакурснік, яшчэ будучы гімназістам, удзельнічаў у выставах сабак на Украіне, у Літве, Латвіі, Эстоніі, Польшчы, РФ.
З 8 да 15 лістапада Юрый удзельнічаў у Сусветнай выставе сабак, якая праходзіла ў нямецкім горадзе Лейпцыгу. У выставе прымалі ўдзел каля 30 000 сабак з розных кантынентаў зямнога шара. На гэтай выставе Юрыю ўдалося ўвайсці ў топ-3 хэндлераў дня. У той дзень у тройку патрапілі дзве дяўчыны – з Італіі і з Англіі. Было і такое, што Юрый увайшоў у 20 лепшых хэндлераў Свету. За гэта Юрый атрымаў розныя кубкі і ўзнагародныя разеткі.
На дасягнутым Юрый не збіраецца спыняцца. Ён рэгулярна займаецца ў ГКОЦ “Сатурн” (г. Гродна). У 2018 годзе выстава сабак адбудзецца ў Англіі, але, паколькі Юра яшчэ будзе непаўнагадовы, то ён не зможа атрымаць англійскую візу. Таму наступны раз ён будзе прымаць удзел у англійскай выставе толькі ў 2019 годзе ў горадзе Бірмінгеме. Але да гэтага будуць і іншыя выставы. Вось такая інфармацыя пра чалавека, які любіць сабак для нашага сайта падчас наступлення ГОДА САБАКІ.
- Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/3355-napyaredadni-kitajskaga-goda-sabaki-student-yuryj-garbachyk-dzelnicha-u-susvetnaj-vystave-sabak#sigProId97a1e8e06e
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии