У гэтым годзе мне не прыходзіцца праводзіць заняткі на факультэце падвышэння кваліфікацыі, але заглянуць у групы падчас лекцый і практычных маю звычку. Ад кожнага такога наведвання застаюцца фотаздымкі. А на кафедры акушэрства і тэрапіі ФВМ стала ўжо традыцыяй, што ўдзельнікі курсаў робяць агульны здымак з выкладчыкам і пасля бягуць праў дарогу ў фотаатэлье заказваюць здымак са спецыяльным надпісам, якія гэта курсы. Але зараз курсанты накіраваліся на некалькі месяцаў на практыку, пасля чаго атрымаюць пасведчанне аб падвышэнні кваліфікацыі.
У гэтым годзе на працягу двух тыдняў праходзілі заняткі ў вялікай групы ветэрынарных урачоў, у якіх былі не толькі лекцыі, але і практычныя заняткі на розных кафедрах факультэта ветэрынарнай медыцыны.
У лістападзе працягваліся заняткі на семінары, пачатак якога быў вясною. Вучобу праходзілі эксперты лабараторый па выяўленні і ідэнтыфікацыі каранцінных грыбоў, бактэрый, вірусаў, віроідаў і пустазелля з дапамогай выкарыстання сучасных метадаў дыягностыкі. Сярод экспертаў знаёмыя твары выпускнікоў нашага ўніверсітэта.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/3342-vosen-chas-akty-nykh-zanyatka-na-fpk-gdau#sigProId3f194b194a
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии