У фае медыцынскага ўніверсітэта адбылася выстава навуковых дасягненняў за апошнія гады ВНУ і навукова-даследчых інстытутаў Гродна. Усе іх наведала дэлегацыя дэпутатаў Гродзенскага абласнога Савета на чале са старшынёй абласнога Савета Уладзімірам Васільевічам Краўцовым.
Як зразумеў пасля пачатку пасядэння Саветаў дэпутаты ў гэты дзень ужо пабывалі на розных аб’ектах інавацыйных тэхналогій, нават на інжынерна-тэхналагічным факультэце нашага ўніверсітэта.
Аб працы навукова-даследчай лабараторыі “ДНК-тэхналогій” аграрнага ўніверсітэта расказала яе загадчык Вольга Епішка. Гэта адзіная такая акрэдытаваная лабараторыя на ўсю рэспубліку. Затое ўжо пры нараджэнні цяляці можна вызначыць, будзе ў яго высокая прадуктыўнасць (удойнасць) ці не. Кіраўніцтву вобласці былі прадстаўлены дасягненні ў атрыманні лекавых раслін, гатункаў збожжавых культур.
На ўрачыстым пасяджэнні выступілі ўсе прарэктары па навуковай працы ўніверсітэтаў. Добра выглядаў і выступ прарэктара па навуковай працы ГДАУ Сяргея Анатольевіча Тарасенкі, які расклаў усе дасягненні нашай навукі па пунктах. І аказалася, што і дасягненняў у нас шмат, і фінансаванне навуковых даследаванняў на добрым узроўні.
У сваім выступе Уладзімір Васільевіч пазнаёміў прысутных, што ў мінулым годзе сродкі інавацыйнага фонду аблвыканкама, якія прадназначаліся на фінансаванне навукі, не былі выкарыстаны і вельмі значаная частка іх пайшла на рамонт дарог.
У заключэнні былі ўзнагароджаны лепшыя навукоўцы з розных навучальных і даследчых устаноў граматамі, падзякай, здаецца і з матэрыяльнай падтрымкай. З ГДАУ узнагароды атрымалі Вольга Епішка, Аляксандр Міхалюк і Мікалай Халько.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/3323-20-listapada-adby-sya-ab-yadnany-savet-vnu#sigProIdb6b863ed61
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии