2017 год у Літве аб’яўлены годам гарадзішч і народнай вопраткі. На прэзентацыі выставы, якая адбылася 14 лістапада ў Музеі гісторыі рэлігіі, былі прадстаўлены вялікія фотаздымкі на тканіне літоўскіх гарадзішч, якіх зараз налічваецца на тэрыторыі невялікай рэспублікі больш за 930. Фотаздымкі рабіліся на працягу апошніх 15 гадоў літоўскім фотамастаком Міжнароднай Федэрацыі Фотаграфічнага мастацтва Альбертасам Швенчыёнісам, які прысутнічаў на адкрыцці і меў выступ.
Пасля змястоўнага выступу дырэктара Музея Рыты Янчалоўскай выступіў Генеральны консул Літоўскай рэспублікі Генадзіюс Мяцкяліс. Данута Цетуракене, кіраўнік і кансультант групы рэстаўратараў нацыянальнай вопраткі, прадставіла і расказала пра асаблівасці вопраткі 5 розных рэгіёнаў Літвы, адказала на пытанні зацікаўленых. Ад аграрнага факультэта былі мы з Уладзімірам Кіслым. На прэзентацыі выставы прысутнічала шмат фотакарэспандэнтаў як ад дзяржаўных, так і ад незалежных сродкаў масавай інфармацыі. Госці прэзентацыі былі пазнаёмлены з тым, што летам 2018 гада да 100-х угодкаў Літвы адбудзецца пеўчае свята з удзелам шматтысячнага калектыву народных артыстаў.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/3309-14-listapada-muzei-gistoryi-religii-adbylosya-adkrytstsjo-vystavy-lito-skaj-vopratki#sigProIddfbfc69de5
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии