Студэнты факультэта ветэрынарнай медыцыны, якія пражываюць у інтэрнаце №4, наведалі выставу "Чалавек з ружжом" у Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музее (Стары замак). Экскурсію арганізавала выхавальнік інтэрната Шлыкава Вольга Якаўлеўна.
Усіх прыемна здзівіў экскурсавод, які праводзіў экскурсію на беларускай мове. Ён распавёў аб Гродзеншчыне ў войнах і рэвалюцыях першай паловы 20 стагоддзя. На прадстаўленай экспазіцыі мы ўбачылі вайсковую форму, зброю, рыштунак, працы майстроў жывапісу на ваенную тэматыку.
Сваімі ўражаннямі пасля прагляду падзяліліся студэнты.
Дзяніс: "Мы чакалі ўбачыць большы асартымент зброі. Ўразіла тачанка. Яна пышная!".
Уладзіслава: "Мне таксама спадабалася тачанка. Было цікава паглядзець на ваенную форму мінулага стагоддзя. На выставы трэба хадзіць, гэта пазнавальна".
Шлыкава В.Я.,
выхавальнік інтэрната №4