Не ведаю,
Ці ёсць жыццё на нейкіх зорках
Я знаў толькі адну зорку –
Пяцікрылую далонь маці,
На ёй выраслі
Мы, наш хлеб, нашы песні,
Святло якой
Вечна струменіць.
Максім Танк
6 кастрычніка ў нашым універсітэце распачаўся тыдзень маці ў рамках святкавання Дня маці, якое штогод мы адзначаем 14 кастрычніка.
“Ты на век Берагіня мая – мама”, пад такой назвай 5 кстрычніка ў бібліятэцы адкрылася кніжная выстава і святочны калаж складзены супрацоўнікамі бібліятэкі па старонках літаратурных часопісаў і з паэтычных радкоў, якія даўно ўжо сталі песнямі пра маму.
11 кастрычніка па прадстаўленню прэзідыума савета жанчын, з боку кіраўніцтва ўніверсітэта, як і ў папярэднія гады, была аказана матэрыяльная дапамога 15 мнагадзетным нашым мамам сярод выкладчыкаў і супрацоўнікаў і выказаны самыя добрыя пажаданні іх дружным сем’ям.
12 кастрычніка ў холе галоўнага корпуса пачала дзейнічаць фотавыстава: “Маё будучае дзяцінства”, якую прадставілі прафкам студэнтаў і фотаклуб «Мой мир».
13 кастрычніка, на пярэдадні свята, з вялікага экрана манітора ў фае гучалі шчырыя і сардэчныя словы і музычныя віншаванні, а само памяшканне асвяцілася яркімі асеннімі фарбамі. Тут, па ініцыатыве савета жанчын і, ўжо ў 13-ы раз, змясцілася чарговая выстава творчасці, багатай фантазійнымі кампазіцыямі з асеніх пачастункаў зямлі нашай маці пад асобай назвай: “У цудоўнае свята – Дня маці, пачастункі зямлі нашай роднай, прымайце!”, з эпіграфам да яе: “У вялікае свята грэе цяплом і любоў’ю матуліна хата”. Адкрылася выстава прывітальнымі словамі і самымі шчырымі пажаданнямі старшыні савета жанчын, якая адзначыла, што такія выставы сталі традыцыйнымі і як падкрэсліваюць самі ўдзельнікі: “прадставіць матуліна свята без нашых выстаў ужо неяк няёмка”, бо яны – гэта сама прыгажосць і гармонія, творчасці і мастацкага ўвасаблення, і гэтым багаццем поўніца душа кожнай з нашых матуль. Да таго ж яны раскрываюць індывідуальную асаблівасць і яркі талент саміх жанчын, аддаючы ім павагу з боку калег і моладзі. Становячыся адметнай з’яваю ў жыцці нашай установы і ўпрыгожваннем свята, выставы заўсёды маюць добрыя ўражанні і добразычлівыя водгукі ўсіх супрацоўнікаў. Не стала выключэннем і гэтая: з напедкупнай усмешкаю да назіранняў прыроды яна сапраўды стала “прыгодамі агародніцтва і цудадзівоснымі з’явамі”, як напрыклад: лагенарыя булававідная, ці цудадзействы і пераўтварэнні чорнай рэдзькі, дзівосы іншыя ў садзе, на поле і ў лесе.
Сярод першых наведвальнікаў выставы, праявіўшы вялікую цікаўнасць і павагу да яё ўдзельнікаў, быў рэктар універсітэта – Вітольд Казіміравіч Песціс. Сваю ўдзячнасць і добрыя пажаданні ў адрас усіх жанчын выставы запісаў у сшытак водгукаў першы прарэктар Аляксандр Аляксандравіч Дудук, так сама добрыя словы і ўражанні ад усяго мерапрыемства выказалі прарэктары па вучэбнай рабоце А.В. Свірыдаў, па навуковай С.А. Тарасенка і па выхаваўчай – Ф.Н. Лявонаў.
Прыгожым акордам на адкрыцці выставы стала выступленне удзельнікаў студыі “Вядучы канцэртных праграм” з літаратурнай кампазіцыяй “Пакуль матуля будзе жыць, любоў на свеце не загіне…”. Ад салісткі студыі эстраднага вакала Таццяны Вінаградавай прагучала музыкальнае віншаванне. Потым студэнты маглі стаць удзельнікамі арт-моба “Адкрыты мікрафон”, выказаць словы падзякі і павіншаваць сваіх мам са святам.
Арганізатары мерапрыемства вельмі ўдзячны яго ўсім удзельнікам, усім выкладчыкам і супрацоўнікам ад 17 кафедр і аддзелаў вуза.
З года ў год свята Дзень маці ў нашай краіне набірае сілу і для ўсіх нас яно асаблівае: грэе цеплынёй і добразычлівасцю сэрцаў матуль нашых, адвечнай заботаю і турботаю аб сваіх дзецях, светлай ласкаю руплівых рук яе.
Ад савета жанчын універсітэта
Н. Хадатчук, І. Таранка
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
https://www.ggau.by/nowosti/3270-dzen-matsi-agrarnym-universitetse#sigProId9dc12058b8