Першыя месяцы вучобы далі магчымасць пазнаёміцца з вялікай колькасцю студэнтаў агранамічнага, інжынерна-тэхналагічнага, ветэрынарнага і біятэхналагічнага факультэтаў, гэта азначае, студэнтаў, заняткі якіх адбываюцца ў корпусе факультэта ветэрынарнай медыцыны.
Як ні дзіўна, але да гэтага часу сустракаюцца групы студэнтаў, якія саромеюцца патрапіць на фотаздымак. Таму ў гэтым матэрыяле прадстаўлены студэнты больш смелых груп. Пакуль ідзе фатаграфанне ёсць магчымасць паразмаўляць са студэнтамі, адказаць на іх пытанні.
Прыемна, што куратарскія студэнты з першага курса ФВМ актыўна ўключыліся ў падрыхтоўку “Шоу першакурснікаў”.
Ужо стала традыцыяй, што з гісторыяй свайго ўніверсітэта знаёмяцца практычна ўсе студэнты першых курсаў. І яшчэ раз пераканаўся, што загадчык музея Раман Іванавіч Баўфалік размову пра гісторыю аграрнай навукі ў заходняй частцы Беларусі вядзе цікава, вымушае студэнтаў самых адказваць на яго пытанні пра часы Тызенгаўза і Жылібера. І сярод студэнтаў ёсць такія, якія адказваюць на яго складаныя пытанні.
Падчас экскурсіі ў музей студэнты знаёмяцца з былым і сучасным кіраўніцтвам універсітэта, з тымі яго выпускнікамі, якія ўзляцелі на самыя высокія дзяржаўныя пасады, з трымя Героямі Беларусі з 11, якія закончылі ў свой час ГДАУ, са знакамітымі спарцменамі, падрыхтаванымі ў нашым універсітэце. Насупраць музею выпускнікі завочнага аддзялення агранамічнага факультэта рыхтаваліся да здачы дзяржаўнага экзамену.
За апошнія дні пабываў і ў групах апошніх курсаў розных факультэтаў. І калі не заўсёды я іх мог прыгадаць, то мяне як фатографа памяталі ўсе.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/3259-zavyarshy-sya-pershy-mesyats-vuchoby-nastupi-kastrychnik#sigProId81e3b43e25
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии