За гэты час удзельнікі Міжнароднага экалагічнага форуму “Экабалтыка-2017” працягвалі разбіраць свае сертыфікаты выступоўцаў, якія знаходзіліся ў Уладзіслава Прасвіракова. Зайшоў і Аляксей Білецкі, выпускнік ФВМ, які зрабіў цікавы даклад пра заканадаўчыя акты па ветэрынарнай медыцыне XIX стагоддзя. Але больш за ўсё ўзнагарод атрымаў сам Уладзіслаў – сертыфікат выступоўца, сертыфікат за першае месца сярод выступоўцаў, дыплом і медаль за ўклад у развіццё навукі (такі ж медаль атрымаў і аўтар матэрыялу).
Першыя фотаздымкі першакурснікаў былі зробленыя яшчэ 1 верасня, але ж цікава зайсці ў тую ці іншую аўдыторыю, каб пацікавіцца, як пачуваюцца маладыя студэнты на занятках. Каб не адрываць іх ад вучобы звычайна заглядваю падчас перапынкаў. Гэта добрая магчымасць бліжэй пазнаёміцца са студэнтамі, даведацца аб прычынах абрання пэўнай спецыяльнасці. Вось і са сваімі куратарскімі перапісваемся толькі ў групе “Ўкантакце”.
Першакурснікі вучацца карыстацца бібліятэкай, афармляюць банкаўскія карткі, электронныя студэнцкія білеты, але адначасова займаюцца і на агульнаадукацыйных прадметах.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/3242-zavyarshy-sya-pershy-tydzen-vuchoby#sigProIdccba4f5c10
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии