Па папярэдняй дамоўленнасці Віктар Захаравіч з’явіўся каля корпуса былой школы № 2 (зараз ФВМ ГДАУ) у суправаджэнні гродзенскіх краязнаўцаў Алеся Госцева і Галіны Белабокай. Прычынай было тое, што з 1949 года ён вучыўся ў гэтай школе і хацеў паглядзець - што і як змянілася ці захавалася.
Там дзе зараз знаходзіцца дэканат ФВМ, была вучыцельская. Але яна была вельмі вялікай па памерах, захоплівала яшчэ і тэрыторыю сучаснай аўдыторыі № 7. Балконы і тады былі ненадзейнымі і вучням не дазвалялася на іх выходзіць, як гэта зроблена і зараз.
Увесь корпус добра праглядваўся з унутранага дворыка. На тэрыторыі кафедры мікрабіялогіі і эпізааталогіі была вялікая зала са сцэнай, з іншага боку майстэрні для працоўнага навучання. Віктар Захаравіч вызначыў, дзе знаходзілася лабараторыя, ў якой часам здаваліся нечаканыя выбухі. У першыя гады яго вучобы былі яшчэ і польскія класы, а так вучні мелі аднолькавую колькасць гадзін па беларускай і рускай мовах.
Вулляў з пчоламі тады не было і кветнікоў таксама. Падчас перапынкаў усе вучні выходзілі ў дворык, з усіх бакоў зачынены ад вуліц. Наведалі мы і наш музей пчалярства, дзе Станіслаў Ляпееў крыху пазнаёміў з экспанатамі і пачаставаў гасцей мёдам гэтага года, які атрыманы з вулляў размешчаных у дворыку. Усе прызналі, што мёд смачны.
На маё пытанне акадэмікам якіх навук ён з’яўляецца Віктар Аладзьеў адказаў, што ў галіне матэматыкі і інфарматыкі. Навуковы шлях яго пачаўся з паступлення ў 1959 годзе на фізіка-матэматычны факультэт Гродзенскага педынстытута, з якога ў 1962 годзе Віктар Захаравіч перавёўся на аддзяленне “Матэматыкі” Тартускага ўніверсітэта. У 30 гадоў ён быў ужо доктарам навук па двух спецыяльнасцях “Тэарэтычная кібернэтыка” і “Тэхнічная кібернэтыка”. Зараз Віктар Аладзьеў з’яўляецца акадэмікам некалькіх Расійскіх акадэмій, Акадэмікам-сакратаром Балтыйскага аддзялення Міжнароднай Акадэміі Ноосферы.
Падчас вандроўкі па будынку факультэта ветэрынарнай медыцыны ГДАУ Віктар Аладзьеў хацеў пабачыць сваю школу № 2, сустрэча з настаўнікамі і вучнямі якой у новым будынку адбылася тыднем раней.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
https://www.ggau.by/nowosti/3218-5-lipenya-budynku-fakulteta-veterynarnaj-medytsyny-pabyva-znakamity-akademik-viktar-zakharavich-aladze#sigProId9fd50c2eab
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии