Дзень Незалежнасці, які супадае з днем вызвалення Мінска ад нямецка фашысцкіх захопнікаў, святкавалі 3 ліпеня і ў Гродна, які на самай справе быў вызвалены ад немцаў толькі 16 ліпеня 1944 года. Першымі на месца збору каля біятэхналагічнага корпусу з’явіліся студэнты ў жоўтых накідках з сімволікай універсітэту. У хуткім часе калону ГДАУ ўзначалілі рэктар, прарэктары, дэканы, загадчыкі кафедраў, выкладчыкі.
Для ўпрыгожання калоны былі выкарыстаны сцягі ўніверсітэта, шалікі з сімволікай універсітэта, невялікія дзяржаўныя сцяжкі, якія трымалі ў руках удзельнікі святкавання з ГДАУ. Для нас было абазначана месца на вуліцы Сацыялістычнай насупраць кінатэатру “Чырвоная Зорка”. Наперадзе размясціліся маладажоны, дзеці з дзіцячых садкоў і школьнікі ў нацыянальных строях. Пасля нас - медыцынскі ўніверсітэт і ўніверсітэт імя Янкі Купалы. Як аказалася, гэта быў не канец калоны. Перад кіраўніцтвам горада і вобласці, ветэранамі прайшлі прадстаўнікі, як дзяржаўных, так і прыватных устаноў.
Але перад гэтым адбыўся парад вайскоўцаў і паказыльны выступ ганаровага каравула.
Святочная калона нагадвала дэманстрацыю савецкіх часоў, толькі рухаліся ўсе ў зваротным накірунку і прысутнічаць на дэманстрацыі было не абавязкова 100% складу супрацоўнікаў калектываў горада. Дыктар па мікрафону аб’яўляў тых, хто праходзіць. У канцы шэсця стаялі ў барвовай вопратцы прадстаўнікі ГА “ Чырвоны Крыж”. Яны ўсіх віталі і адпаведна ўсе віталі і іх, пасля чаго разыходзіліся. Прадстаўнікі ГА “Белая Русь” ад нашага ўніверсітэту ішлі асобнай калонай.
Да помніка загінулым, што знаходзіцца ў парку Жылібера, павінны былі ўскладваць кветкі, але прабіцца туды было немагчыма. На тэрыторыі парку размяшчаўся і намёт факультэта ветэрынарнай медыцыны, дзе былі прадстаўлены экспанаты, а з дапамогай мікраскопу цікаўныя маглі пазнаёміцца з нябачным без яго мікрамірам. Побач студэнты факультэта прапаноўвалі кацянят, думаю што нават бяз грошай, а грашовыя ахвяраванні збіралі на прытулак для бяздомных жывёлаў.
На плошчы Жылібера дэманстравалася ваенная тэхніка.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/3215-3-lipenya-studenty-i-vykladchyki-gdau-udzelnichali-svyatkavanni-dnya-nezalezhnastsi-belarusi#sigProIdc841d37309
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии