Пасля наведвання фірмы “Біяком” слухачы ФПК вярнуліся крыху раней, чым чакалася. Вадзіцель аўтобуса, як і звычайна адвёз нас да Каложскай царквы, адкуль і пачалося іх новае знаёмства з гісторыяй Гародні.
Каложа была пабудаваная апошняй з 4 цэркваў у XII стагоддзі, магчыма таму і захавалася да нашых дзён. Тут жа ёсць магчымасць крыху распавесці пра Давыда Гарадзенскага, які шмат гадоў кіраваў абаронай нашага горада ў XIV стагоддзі і якому ўдзячнымі гаражанамі ўсталяваны камень-помнік. Тут жа ёсць прычына закрануць і тэму нашай перамогі над крыжакамі пад Грунвальдам у 1410 годзе, паколькі і гэтай даце ёсць помнік “Пагоня на Грунвальд”. Назва пэўна ўзятая з назвы кнігі, напісанай калісьці Кастусём Тарасавым, за якую ён атрымаў ў 90-я гады прэмію Міністэрста абароны СССР.
Большая частка слухачоў ФПК вучылася ў розны час ў ГСГІ ці ГДАУ. Яны самі добра ведаюць горад, бывалі ў розных мясцінах. У гэтым і была складанасць для мяне, як гіда. Шмат твараў былі мне добра знаёмымі па вучобе ў ГДАУ. Неяк выляцела з галавы, з кім маю размову. Толькі пазней даведаўся, што гэта ўсе вельмі высокапастаўленыя людзі ў нашай сельскай гаспадарцы. Начальнікі. Ад іх залежыць паспяховасць свінагадоўлі. Нават падчас экскурсіі яны размаўлялі пра здачу свіней на мясакамбінаты ў бліжэйшы час. Спадзяюся, што экскурсія стала прыемным момантам з іх знаходжання ў Гродна.
Пацікавіўся, ці далі ім курсы што-небудзь новае? Адказ атрымаў станоўчы. Да таго ж яны былі і магчымасцю нейкі час адпачыць ад нялёгкай працы. У канцы вучобы слухачам ФПК давялося запоўніць аж 4 анкеты. Экзамены вытрымалі ўсе на выдатна. Пасведчанні аб завяршэнні падвышэння кваліфікацыі слухачам ФПК уручыў загадчык кафедры прыватнай заатэхніі Пётр Мардзечка.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/3183-paslya-dvukh-tydnya-vuchoby-na-fpk-nachalniki-svinagado-chykh-kompleksa-atrymali-pasvedchanni-ab-projdzenaj-vuchobe#sigProId82a916d5f5
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии