Вучоба студэнтаў на ўсіх факультэтах працягвалася, уключаючы заняткі па фізічнай культуры, па спецыяльных прадметах, калі студэнты рабілі пасевы на калекцыйным участку каля галоўнага корпуса, на вопытным полі. У студэнтаў агранамічнага факультэта пачаліся вучэбныя практыкі. Парадак на тэрыторыі ўніверсітэта таксама патрэбна падтрымоўваць, таму мной былі заўважаны студэнты, якія граблі мінулагодняе лісце на тэрыторыі дэндрарыю. Думаю такая іх праца будзе залічана, як удзел у рэспубліканскім суботніку.
У гэтым месяцы былі праведзены не толькі Дні адчыненых дзвярэй на факультэтах, але і адбыліся прафарыентацыйныя паездкі ў Ваўкавыск, дзе перад выпускнікамі школ выступілі нашы выкладчыкі, а таксама удзельнікі студэнцкай мастацкай самадзейнасці. Падобная група выкладчыкаў і студэнтаў наведала і Пружанскі аграрны каледж, студэнты якога традыцыйна працягваюць вучобу ў ГДАУ.
У адзін з дзён пазнаёміўся са студэнтамі першага курса інжынерна-тэхналагічнага факультэту, якія займаліся ў аўдыторыях кафедры хіміі, а таксама з замежнымі студэнтамі з Нігерыі і Эквадору, якія займаюцца на падрыхтоўчым аддзяленні.
Адбыўся КВН не толькі паміж камандамі факультэтаў ГДАУ, але і “Яравы кубак КВН-2017”, у якім ўдзельнічалі студэнты ўсіх аграрных ВНУ Беларусі, а таксама навучэнцы “Навагрудскага дзяржаўнага аграрнага каледжу”.
Працягвалася вучоба на факультэце павышэння кваліфікацыі. Адбыліся тыднёвыя заняткі ў кіраўнікоў структурных падраздзяленняў, галоўных інжынераў па ахове працы транспартнай і пажарнай бяспекі, а зараз працягваецца вучоба па ахове працы для супрацоўнікаў, якія не прайшлі яе ў мінулым годзе.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/3125-prajshla-tolki-pershaya-palova-krasavika-u-yakim-pratsyagvalasya-akty-nae-studentskae-zhytstsjo#sigProId4457c7e1ff
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии