14 красавіка для удзельнікаў каманд КВН ад аграрных ВНУ нашым прафкамам студэнтаў была арганізавана экскурсія на “Гродзенскую табачную фабрыку”Нёман”. Дзякуючы гэтаму і сам упершыню пабываў на вытворчасці цыгарэт. Пакуль туды ехалі ад старшыні прафкама студэнтаў ГДАУ Сяргея Чухнова даведаўся, што каманда нашага ўніверсітэта ў спаборніцтве клубаў вясёлых і знаходлівых заняла другое месца. Было бачна, што гэтая пазіцыя Сяргея вельмі задавальняе.
На фабрыцы нас сустрэў гід. Ён для студэнтаў патлумачыў, што паліць на самай справе вельмі шкодна. Але прадпрыемства займае важкае месца для папаўнення бюджэту Беларусі. Пасля расказу аб прынцыпах вытворчасці цыгарэт экскурсантаў разбілі на дзве групы і паказалі ўвесь працэс вытворчасці. Праўда загадзя нас папярэдзілі, што ніякіх здымкаў на фабрыцы мы рабіць не павінны. Для кожнага былі выдадзены аднаразовыя халаты.
Надвор’е было ніякім і пра асноўныя гістарычныя помнікі Гародні мне давялося расказваць па дарозе ў аўтобусе. Падчас паездкі даведаўся, што на гэты раз у КВН маглі асобна ўдзельнічаць і каманды каледжаў. Але на імпрэзу з’явілася толькі адна каманда “Навагрудскага дзяржаўнага аграрнага каледжа”. Падчас нашай вандроўкі са студэнтамі гэтага каледжа мы паспелі нават пасябраваць, некалькі чалавек у той жа дзень далучыліся да маіх сяброў "Ўкантакце" - Караліна Кавалёва, Макс Раманюк, Арцём Радкавец. Дарэчы, Макс Раманюк быў пераможцам алімпіяды сярод студэнтаў аграрных каледжаў і ён збіраецца працягваць вучобу ў ГДАУ. Навучэнцы каледжа прызналіся, што калі бы яны выступалі нараўне з камандамі ВНУ, то занялі бы 1 месца. А што, можа і на самай справе так!
Пасля абеду ў кафэ “Чао Італія” у дэлегацый ВНУ адбылася яшчэ Рэспубліканская нарада прафсаюзнага актыву.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/3117-ekskursiya-dlya-dzelnika-yaravoga-kubka-kvn-2017#sigProId515e0da431
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии